Сёння — дзень народзінаў Васіля Быкава. 21.by

Сёння — дзень народзінаў Васіля Быкава

19.06.2010 11:34 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

19 чэрвеня класіку беларускай літаратуры споўнілася б 86 гадоў.

Аб 11-й людзі збяруцца ўшанаваць памяць пісьменніка на Усходніх могілках Мінска, ля яго магілы.

А 12-й у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (Багдановіча, 13) пачнецца прэзентацыя аўдыёкнігі Васіля Быкава «Доўгая дарога дадому». Чытае твор сам аўтар. Кніга была запісаная ў Празе на радыё «Свабода» яшчэ пры жыцці Быкава.

На радзіме Васіля Быкава, у вёсцы Бычкі Ўшацкага раёну Віцебскай вобласці, адбудзецца ўручэнне прэміі «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава, заснаванай Рухам «За Свабоду», і нацыянальная дыктоўка. Урачыстасці пачнуцца, а 12.30.


nn.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
19 чэрвеня класіку беларускай літаратуры споўнілася б 86 гадоў.Аб 11-й людзі збяруцца ўшанаваць памяць пісьменніка на Усходніх могілках Мінска, ля яго магілы.А 12-й...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика