22 чэрвеня ўзгадваем Быкава і адкрыавем невядомую класіку. 21.by

22 чэрвеня ўзгадваем Быкава і адкрыавем невядомую класіку

21.06.2010 21:01 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

22 чэрвеня 2003 года, у дзень, калі пачалася Вялікая айчынная вайна, не стала Васіля Быкава — пісьменніка-франтавіка, літаратара сусветнага маштабу, які стаў прарокам і сумленнем беларускай нацыі.

Напярэдадні 7-й гадавіны з дня смерці Васіля Уладзіміравіча здымачная група TUT.BY завітала на лецішча да ягонага сябра паэта Генадзя Бураўкіна. Яны былі знаёмыя больш за паўстагоддзя, і пасля смерці Быкава, Бураўкін уклаў кнігу ўспамінаў сяброў і знаёмых “Наш Быкаў”. Глядзіце інтэрв’ю са славутым паэтам а 10-й раніцы.

Аб 11-й дыскутуем, ці з’яўляецца БЕЛАРУСКАЙ літаратура, створаная ў Беларусі не на беларускай мове. Госцем студыі — адзін з самых паспяховых расійскамоўных літаратараў Беларусі Андрэй Жвалеўскі. Яго завочныя апаненты — патрыярх беларускай літаратуры празаік Віктар Казько, які да 38 год пісаў па-руску, і Людміла Рублеўская, паэт, празаік, літаратуразнаўца, творы якой перакладалiся на дзясяткi моваў.

А 13-й гадзіне адкрываем для сябе невядомых класікаў. Паэт, старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтру Андрэй Хадановіч на просьбу TUT.BY склаў “дзесятку” самых незвычайных вершаў беларускай літаратуры. У жывым эфіры ён прадставіць наведнікам нашага парталу невядомую беларускую паэзію.

Завяршае эфірны дзень аўтарская перадача Юліі Чарняўскай "Без ответов". А 14.00 глядзіце, наколькі беларусы талерантныя да сэкс-меншасцяў.





Глядзіце жывую відэатрансляцыю са студыі TUT.BY

Жывая відэатрансляцыя нізкай якасці
Жывая відэатрансляцыя сярэдняй якасці
Жывая відэатрансляцыя высокай якасцi

Дасылайце таксама пытанні на студыйныя камунікатары: ICQ - 470659469, Skype – smotritutby.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
22 чэрвеня 2003 года, у дзень, калі пачалася Вялікая айчынная вайна, не стала Васіля Быкава — пісьменніка-франтавіка, літаратара сусветнага маштабу, які стаў прарокам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика