У Магілеве пройдзе фестываль дакументальных фільмаў па правах чалавека. 21.by

У Магілеве пройдзе фестываль дакументальных фільмаў па правах чалавека

24.06.2010 15:49 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі і чэшская арганізацыя “Чалавек у нядолі” (People in Need) у супрацоўніцтве з шэрагам беларускіх праваабарончых арганізацый, запрашаюць на паказы лепшых стужак Міжнароднага фестывалю дакументальных фільмаў па правах чалавека ONE WORLD 2009.

25-29 чэрвеня ў Магілёве распачнецца фестывать дакументальных фільмаў па правах чалавека. Падчас фестывалю будуць паказаны тры лепшыя дакументальныя стужкі - пераможцы ONE WORLD 2009.

"Салдаты ў сары" (Непал/ЗША/2008) - грамадзянская вайна ў Непале 2006 году, якая прывяла да ўзнаўлення дэмакратыі, прымусіла многіх жанчын актыўна удзельнічаць у канфлікце, каб мець сваю ролю ў вырашэнні будучыні краіны.

"Моц бяссільных" (Чэхія/2008) - стужка пра важнасць аналізу былых памылак для развіцця грамадства. Фільм шукае адказ, чаму сёння многія чэхі не хочуць, каб іх камуністычнае мінулае было раскрытае.

"Йодокскія гісторыі" (Нарвегія/Польшча/2008) - ці можна зрабіць мюзікл на падставе асабістых гісторый ахвяр камуністычнага рэжыму Паўночнай Карэі і вязняў сучасных канцэнтрацыйных лагераў? Жудасныя гісторыі ўцекачоў і захапляльная харэаграфія.

Расклад паказаў:
Магілёў, грамадскі цэнтр “Кола” (завулак Чкалава, 16)
25.06 - Моц бяссільных
26.06 - Салдаты ў сары
Пачатак усіх паказаў а 18.30.

Уваход на мерапрыемства вольны, але пажадана папярэдняя рэгістрацыя. Зарэгістравацца на мерапрыемства можна, даслаўшы SMS на нумар +375 29 9410214.

Фестываль дакументальных фільмаў па правах чалавека One World ("Адзін свет") арганізуецца чэшскай гуманітарнай арганізацыяй People in Need ("Людзі ў нядолі") і праводзіцца штогод у Празе (Чэхія). На працягу сямі дзен гледачам прапануюцца каля 130 дакументальных стужак з розных краін свету. Акрамя паказу фільмаў, падчас фестывалю арганізуюцца дыскусіі са стваральнікамі фільмаў і выставы фатаграфій, прысвечаныя правам чалавека. Фестываль штогод праводзіцца напрыканцы красавіка. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
25-29 чэрвеня ў Магілёве распачнецца фестываль дакументальных фільмаў па правах чалавека
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика