У Мінску і Магілёве пройдзе фестываль дакументальных фільмаў па правах чалавека. 21.by

У Мінску і Магілёве пройдзе фестываль дакументальных фільмаў па правах чалавека

24.06.2010 16:26 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі і чэшская арганізацыя «Чалавек у нядолі» (People in Need), у супрацоўніцтве з шэрагам беларускіх праваабарончых арганізацый, запрашаюць на паказы лепшых стужак Міжнароднага фестывалю дакументальных фільмаў па правах чалавека ONE WORLD 2009.

25‑29 чэрвеня ў Магілёве і Мінску распачнецца фестываль дакументальных фільмаў па правах чалавека. Падчас фестывалю будуць паказаны тры лепшыя дакументальныя стужкі — пераможцы ONE WORLD 2009.

Салдаты ў сары (Непал/ЗША/2008) — грамадзянская вайна ў Непале 2006 году, якая прывяла да ўзнаўлення дэмакратыі, прымусіла многіх жанчын актыўна удзельнічаць у канфлікце, каб мець сваю ролю ў вырашэнні будучыні краіны.

Моц бяссільных (Чэхія/2008) — стужка пра важнасць аналізу былых памылак для развіцця грамадства. Фільм шукае адказ, чаму сёння многія чэхі не хочуць, каб іх камуністычнае мінулае было раскрытае.

Йодокскія гісторыі (Нарвегія/Польшча/2008) — ці можна зрабіць мюзікл на падставе асабістых гісторый ахвяр камуністычнага рэжыму Паўночнай Карэі і вязняў сучасных канцэнтрацыйных лагераў? Жудасныя гісторыі ўцекачоў і захапляльная харэаграфія.

Расклад паказаў:

Магілёў, грамадскі цэнтр «Кола» (завулак Чкалава, 16)

25.06 — Моц бяссільных

26.06 — Салдаты ў сары

Мінск, канферэнц‑зала гатэлю Crowne Plaza (вуліца Кірава, 13)

28.06 Салдаты ў сары

29.06 Ёдокскія гісторыі

Пачатак усіх паказаў а 18.30.

Уваход на мерапрыемства вольны, але пажадана папярэдняя рэгістрацыя. Зарэгістравацца на мерапрыемства можна даслаўшы SMS на нумар +375 29 9410214.

ДАДАТКОВАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

Фестываль дакументальных фільмаў па правах чалавека One World («Адзін свет») арганізуецца чэшскай гуманітарнай арганізацыяй People in Need («Людзі ў нядолі») і праводзіцца штогод у Празе (Чэхія). На працягу сямі дзён гледачам прапануюцца каля 130 дакументальных стужак з розных краін свету. Акрамя паказу фільмаў, падчас фестывалю арганізуюцца дыскусіі са стваральнікамі фільмаў і выставы фатаграфій, прысвечаныя правам чалавека. Фестываль штогод праводзіцца напрыканцы красавіка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі і чэшская арганізацыя «Чалавек у нядолі» (People in Need), у супрацоўніцтве з шэрагам беларускіх праваабарончых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика