Кіно на выходных: «Дзяўчына з гітарай»
25.06.2010 13:51
—
Новости Культуры
|
Фільм, зняты ў 1958 годзе, увайшоў у залатую калекцыю савецкага кіно.
Прыгожая прадавачка ў музычнай краме Таня Фядосава марыць стаць акторкай. Але дырэктар крамы баіцца страціць супрацоўніцу. І робіць усё, каб яе талент не раскрыўся. Але знаёмства з маладым кампазітарам дапамагае Таццяне спраўдзіць яе мару. Сцэнар быў напісаны спецыяльна для Людмілы Гурчанкі. Але пасля поспеху маладой акторкі ў стужцы «Карнавальная ноч», «Дзяўчына з гітарай» не была настолькі папулярнай. Гэта першая стужка, у якой эпізадычную ролю сыграў Юрый Нікулін.Рэжысёр: Аляксандр Файнцымер. Сцэнар: Барыс Ласкін, Уладзімір Палякоў. У ролях: Людміла Гурчанка, Міхаіл Жараў, Фаіна Ранеўская, Міхаіл Пугаўкін, Юрый Нікулін і іншыя. Прагляд 27 чэрвеня, нядзеля, на тэлеканале БТ. Пачатак у 12.15.КМ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фільм, зняты ў 1958 годзе, увайшоў у залатую калекцыю савецкага кіно. |
|