Фэст у Наваградку. Дзень першы. 21.by

Фэст у Наваградку. Дзень першы

26.06.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Першая сталіца ВКЛ прымае гасцей V Фестывалю сярэднявечнай культуры «Наваградскі замак — 2010». Сёлета свята прысвечанае 600-годдзю Грунвальдскай бітвы.

Раніцай на замчышча яшчэ можна было патрапіць вольна. Тут будуць ладзіцца платныя мерапрыемствы.

У Наваградку пачынаецца фэст сярэднявечнай культуры «Наваградскі замак — 2010». На свята чакаецца да 40 тысяч гасцей.На ранішняй прэс-канферэнцыі арганізатары заявілі, што на фэст зарэгістраваліся каля 400 удзельнікаў рыцарскіх клубаў з Беларусі, Украіны, Літвы, Чэхіі, Расіі і Польшчы. Сёлетні фэст адрозніваецца ад мінулых шэрагам навінак. Па-першае, мерапрыемствы на замчышы будуць платныя. Па-другое, уваходы на святочныя пляцоўкі на гарадской плошчы і замчышчы абсталявалі турнікетамі з пунктамі дагляду — знаёмая менчукам карціна. І па-трэцяе, гэтым разам на плошчы будзе гучаць не толькі сярэднявечная музыка. На фэст запрасілі калетывы народнай музыкі. Для мнгоіх прыемным сюрпрызам стане выступ дуэта «Аляксандра і Канстанцін».


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першая сталіца ВКЛ прымае гасцей V Фестывалю сярэднявечнай культуры
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика