Be2gether-2010: зацікавіліся нават беларускія ўлады
28.06.2010 15:46
—
Новости Культуры
|
З 25 па 27 чэрвеня каля літоўскай вёскі Нарвілішкес, у якой сотні метраў ад беларускай мяжы, адгрымеў чацвёрты фестываль музыкі і мастацтва Be2gether. Сярод больш як 60 удзельнікаў фэсту перад шматтысячнай аўдыторыяй выступала ажно чацвёра прадстаўнікоў Беларусі. Упершыню беларусы былі прадстаўлены ў забаўляльнай праграме, а мерапрыемства наведала наша афіцыйнай асоба.
![]() Нагадаем, першы Be2gether адбыўся на літоўска-беларускім памежжы ў жніўні 2007-га. Тады яго ўдзельнікамі сталі 30 гуртоў розных кірункаў і стыляў (ад дыска да хэві-металу), сярод якіх былі сусветныя велічыні Bloodhound Gang, The Young Kinives, Morcheeba, Therapy? “Цягам стагоддзяў Нарвілішкі былі адной вёскай, геаграфічным цэнтрам Вялікага Княства Літоўскага. Яе жыхары маліліся ў адным касцёле, хадзілі да адных могілак. Але з распадам Саюза вёску падзяліла мяжа. Нас аб’ядноўвае шматвяковая гісторыя і традыцыі, і Be2gether можа дапамагчы зноў злучыць людзей”, — тлумачыў ідэю Be2gether стваральнік і генеральны прадзюсар фэсту Гедрус Клімкявічус. Нарвілішкі, сапраўды, унікальнае месца. З распадам СССР вясковыя касцёл і могілкі засталіся на літоўскім баку. Не дзіўна, што жыхары сённяшняй беларускай вёскі Пяцкуны больш за іншых чакаюць заключэння паміж краінамі ![]() Арганізатары па традыцыі стварылі асаблівыя ўмовы для беларусаў. Гэтак уладальнікі квіткоў на фэст (ад 185 да 250 тысяч рублёў) атрымлівалі бясплатныя шэнгенскія візы. Ці не ў першыню беларусы, якія скіроўваліся на фэст, не сустрэлі аніякіх ![]() Дражын быў заўважаны ў кампаніі пасла Літвы ў Беларусі Эдмінаса Багдонаса (злева) ды Гедруса Клімкявічуса (справа), і нават паглядзеў выступ Вольскага. ![]() На полі ў некалі гектараў раскінуўся намётавы лагер, велізарная паркоўка, канцэртная зона з двума галоўнымі сцэнамі, клубным і танцавальным намётам. Апроч гэтага гледачоў чакалі забавы на любы густ: спорт і мастацкія майстэрні, дызайнерская цырульня, імправізаваны дом шлюбаў іншыя тэматычныя шапікі і гандлёвыя кропкі. Упершыню на Be2gether з’явіўся своеасаблівы "Беларускі дом", прадстаўлены намётамі культурнай кампаніі “Будзьма беларусамі” і “Галерыі Ў”. ![]() ![]() ![]() ![]() За тры папярэднія гады ад Беларусі на Be2gether выступалі "Ляпис Трубецкой", IQ48, Drum Ecstasy, N. R. M., Osimira, Tav. Mauzer і The Toobes. Гэтым разам па кольскасці музыкаў беларусы ўсталявалі асабісты рэкорд: Лявон Вольскі, Open Space, CherryVata і Akute. ![]() Першымі з беларусаў у Нарвілішках выступалі адны з лідэраў нашай лубнай сцэны CherryVata на чале з харызмтычнай Русяй. ![]() Вольскі прадставіў на сцэне Be2gether песні на вершы беларускіх класікаў з новага сольнага альбому "Белая яблыня грому". У другой палове гадзіннага выступу франтмэн N.R.M разам з новым складам “Крамбамбулі” выканаў старыя і хіты і чатыры новыя песні. Прычым, адну з іх — па-французску. ![]() ![]() “Цяпер ўзяўся за вывучэнне ангельскай мовы. А тут неяк пацягнула да французскай — я яе ў школе вывучаў. Канечне, тэкст адразу атрымаўся трошкі каструбаваты. Дзякуй Алене Бохан, якая дапамагла падшліфаваць”, — распавёў Лявон пасля выступу карэспандэнту TUT.BY, дадаўшы, што, верагодна, гэта была не апошняя ягоная песня на французскай. ![]() Адзначым, што на беларускіх афішах Вольскі быў прадстаўлены сярод хэдлайнераў фэсту. Аднак, на вялікі жаль, за бліскучым выступам беларускага рок-ідала ў першы дзень назіралі ў асноўным беларусы. І тое не ўсе, бо многія яшчэ папросту не паспелі даехаць да фэсту. ![]() ![]() ![]() “Я тут нічога страшнага не бачу. Звычайная рэч, калі выступаеш за мяжой, дзе пра нас мала ведаюць. Мяне радуе, што было нямала беларусаў і наступным разам будзе больш”, — адзначыў Вольскі, прызнаўшыся, што, як і раней, хвалюецца прад выступамі. Натуральна, асноўная ўвага наведнікаў фэсту была прыкавана да замежных і літоўскіх гуртоў. Музычную праграму “Be2gether” ўзначалілі: ![]() Skunk Anansie (Вялікабрытанія), ![]() ... Empire Of The Sun (Аўстралія), ![]() ![]() ... WhoMadeWho (Данія), ![]() ![]() ![]() ...Zas (Літва), а таксама Roots Manuva (Вялікабрытанія), Гайдамаки (Украіна), Casiokids (Нарвегія), “Рубль” (Расія), Аліна Арлова... ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() Фотарэпартаж Кастуся Лашкевіча і Таццяны Пашковіч. Таксама выкарыстаны здымкі zebra.lt і 15min.lt. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 25 па 27 адгрымеў чацвёрты фестываль Be2gether. Сярод больш як 60 удзельнікаў фэсту выступала ажно чацвёра прадстаўнікоў Беларусі. Упершыню беларусы былі прадстаўлены ў... |
|