30 чэрвеня пройдзе першы hand-made фестываль "Поруч". 21.by

30 чэрвеня пройдзе першы hand-made фестываль "Поруч"

30.06.2010 12:41 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Яго варта было прыдумаць, бо спакон веку ў Беларусі ў кожнай сям'і былі майстры, якія ўсё ўмелі майстраваць самі: ці то мэблю, ці то вопратку. Гэтае майстэрства сёння выклікае ў нашых сучаснікаў і адчуванне ўнікальнасці кожнага прадмета, які зроблены чалавечымі рукамі. Сёння яны сталі каштоўнымі і ўваходзяць у калекцыі беларускіх музеяў. Літаратурны музей імя Максіма Багдановіча разам з суполкай "Вежа міру" заснаваў першы фэст "Поруч", які пройдзе 30 чэрвеня.

Менавіта на ім можна будзе пабачыць рэчы, якія належалі продкам Максіма Багдановіча, а цяпер знаходзяцца ў музеі — не толькі шафа, але і саматканыя і вышытыя рэчы. Выстава пачне працаваць а 14-й гадзіне. Але да вечара можна будзе паспрабаваць самім асвоіць тое ці іншае майстэрства. Бо сучасныя майстры яшчэ і павучаць наведвальнікаў розным відам творчасці. Напрыклад, дзяўчатам будзе дарэчы павучыцца рабіць упрыгожанні ўласнымі рукамі, бо такіх дакладна не будзе ні ў кога іншага!

Культура hand-made апошнім часам набывае ўсё большую папулярнасць сярод моладзі. Бо акрамя шырспажыву, які штампуюць фабрыкі, хочацца мець што-небудзь адмысловае, непаўторнае, цёплае, зробленае сваімі рукамі.

Беларускія традыцыі hand-made сапраўды сягаюць у часы сівой даўніны, і ці не ў кожнай сям'і былі свае майстры, якія рабілі даматканыя ручнікі, паясы, вырабы з саломы, жаночыя ўпрыгажэнні. Але даўнія традыцыі сёння злучаюцца з уплывамі іншых культур, модай, што стварае глебу для фантазіі, развіцця розных тэхнік, пры гэтым захаваўшы беларускую непаўторнасць. Чалавеку хочацца вылучыцца з натоўпу... І ён пачынае ствараць.

А калі хто яшчэ не ўмее, то мае магчымасць набыць нейкую адмысловую рэч, зробленую сапраўдным майстрам, бо разам з выставай аўтарскіх работ будзе працаваць кірмаш.

І вось цікава: колькі тых, хто ўжо вырашыў, як вылучыцца з натоўпу, будзе слухаць музыку беларускіх гуртоў, якая таксама створаная сваімі рукамі? Нават самаробнымі музычнымі інструментамі, якія выкарыстоўваюць музыкі. Яны і назвы выбіраюць вельмі адмысловыя і нейкія цёплыя: "Hand-made", "Shepot Serebra", "ZnaRock", "Людзі Х", "Relіkt"і іншыя. Ёсць ва ўсім гэтым сапраўды нешта рэліктавае, яшчэ не сапсаванае агульным патокам прывядзення да стандарту. Таму што наша... 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спакон веку ў Беларусі ў кожнай сям'і былі майстры, якія ўсё ўмелі майстраваць самі: ці то мэблю, ці то вопратку. Гэтае майстэрства сёння выклікае ў нашых сучаснікаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика