Казкі ад Уладзіміра Караткевіча. 21.by

Казкі ад Уладзіміра Караткевіча

01.07.2010 12:30 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мінску прэзентавалі кнігу казак Уладзіміра Караткевіча «Лебядзіны скіт».

Віктар Шніп чытае баладу Уладзіміра Карткевіча.

Пляменніца Караткевіча Алена Сянкевіч.

Анатоль Верабей шмат гадоў збірае спадчыну пісьменніка.

Віктар Шніп адзначыў, што творы Караткевіча ў «Мастацкай літаратуры» выдаюцца паспяхова, бо маюць свайго чытача. Разам з тым галоўны рэдактар выдавецтва паведаміў, што

дзяржаўная датацыя на выданне склала 75 працэнтаў.

«І таму што Караткевіч, і таму што цудоўнае афармленне».

Кнігу планавалі выдаць два гады назад. Але Мікола Купава, які працаваў над ілюстрацыямі, да працы падышоў вельмі сурё’зна. І працэс зацягнуўся. «Мы яго прыспешвалі. Але не заўсёды трэба спяшацца. Усё павінна нарадзіцца ў свой час», — сказаў сп. Шніп.

У прэзентацыі прыняла ўдзел пляменніца пісьменніка Алена Сянкевіч. «Яны такія шчымлівыя, такія сонечныя. З кожнай старонкі я чую голас свайго дзядзькі. У маім дзяцінстве гэтых казак яшчэ не было. Але з задавальненнем чытала іх сваім дзецям».

Як адзначыў літаратуразнаўца Анатоль Верабей, гэта толькі другое асобнае выданне казак Уладзіміра Караткевіча. Першае, «Вясна ўвосень», выйшла дзесяць гадоў таму. Па словах сп. Вераб’я, Караткевіч меркаваў напісаць сто тамоў твораў. І два з іх хацеў прысвяціць менавіта казкам. Бо ён разумеў, што да беларускай мовы трэба далучаць з дзяцінства.

Разам з прэзентацыяй кнігі ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося адкрыццё выставы ілюстрацый Міколы Купавы да «Лебядзінага скіту». Выданне ўжо паспела атрымаць адзін з галоўных прызоў на сёлетнім конкурсе «Мастацтва кнігі».

Кнігу можна набыць тут і тут.

Віктар Шніп. Балада Уладзіміра Караткевіча

(26.11.1930—25.07.1984)

Ён паехаў на Прыпяць памерці.

Там у чоўне, як ліст у канверце,

Што напісаны Богам для Бога,

Ён па Прыпяці плыў, як па Леце,

І была яго боскай дарога.

Трапятаў за ім восеньскі вецер,

Нібы сцяг, што над вежай узняты,

Нібы дым, што над комінам хаты,

Дзе ніхто ўжо даўно не бывае,

Куды смерць нават не зазірае.

Човен плыў, і глядзелі ўслед людзі,

І знікалі, як крыгі вясною,

А ён быў, а ён ёсць, а ён будзе,

Быццам неба над белай зямлёю,

Дзе ёсць Прыпяць, дзе можна памерці,

Каб у чоўне, як ліст у канверце,

Што напісаны Богам для Бога,

Плыць спакойна і думаць пра многа,

Пра цябе і мяне маладога,

Што гаворыць, што можа памерці,

Быццам бы малако з вуснаў сцерці,

І памерці ў любую хвіліну,

Не па п’янцы, за маці-Айчыну...

Ён паехаў на Прыпяць, каб жыць,

Каб мяне з табой не разлюбіць,

Быццам неба над белай зямлёю,

Быццам сцяг па-над вежай старою...

10.01.2002


КМ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску прэзентавалі кнігу казак Уладзіміра Караткевіча «Лебядзіны скіт».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика