У Швецыі за сэкс з прастытуткамі будуць садзіць на год
04.07.2010 13:51
—
Новости Культуры
|
Камісія ўрада Швецыі прапанавала павялічыць меру пакарання за набыццё сэксуальных паслуг да года пазбаўлення волі. На сёння максімальная мера пакарання складае 6 месяцаў. Аднак на практыцы суд прызначае, як правіла, грашовы штраф у памеры 5000 кронаў. На думку камісіі варта заснаваць нацыянальны цэнтр па каардынацыі работы па барацьбе з прастытуцыяй і гандлем людзьмі. У Швецыі ўжо больш за 10 гадоў існуе забарона на набыццё сэксуальных паслуг. Пасля ўвядзення гэтага закону ў 1999 годзе вулічных прастытутак паменшала ўдвая. Цяпер варта зрабіць наступны крок, які адказвае патрабаванням сучаснасці, і ўзмацніць пакаранне, лічаць чыноўнікі. СГ паводле Шведскага радыё Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прастытуцыя прывучае ставіцца да чалавека як да прадмета.Камісія ўрада Швецыі прапанавала павялічыць меру пакарання за набыццё сэксуальных паслуг да года...
|
|