У Зэльве лічыць немэтазгодным з’яўленне вуліцы імя Геніюш
05.07.2010 12:22
—
Новости Культуры
|
Такі адказ з подпісам намесніка кіраўніка выканкама па ідэалогіі атрымаў на сваю пісьмовую прапанову сябра Партыі БНФ Яўген Скрабутан.
‑ Я накіраваў лісты ў міністэрства культуры і палату прадстаўнікоў з прапановай надаць вуліцы Савецкай у Зэльве імя Ларысы Геніюш — вядома, што славутая паэтка жыла тут даволі працяглы час. З’яўленне вуліцы, названай у яе гонар, было б добрым падарункам для зэльвенцаў, прымеркаваным да 100‑х угодак з Дня народзінаў Ларысы Антонаўны. Адпаведны ліст быў накіраваны таксама да Мітрапаліта Філарэта, дзе адзначалася, між іншым, што Зэльвенская Свята‑Траецкая царква знаходзіцца на вуліцы, названай у гонар дзяржавы, якая лічыла рэлігію варожым інстытутам — на вуліцы Савецкай.Так, адказу ад Філарэта актывіст не атрымаў, а міністэрства культуры ды дэпутаты парламенту перанакіравалі зварот ў Зэльвенскі райвыканкам і Гарадзенскі абласны выканкам адпаведна. ‑ Калі б немэтазгоднасць перайменавання вуліцы заключалася, напрыклад, у адсутнасці фінансавых сродкаў на гэтую мэту, яшчэ можна было б зразумець. Але афіцыйную пазіцыю ўладаў, што нібыта для бальшыні жыхароў слова «Савецкая» надае ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, я расцэньваю здзеклівай абразай не толькі прыхільнікаў творчасці Ларысы Геніюш, але і своеасаблівым «танцам на касцях» мільёнаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій ды агідным пляўком у бок усяго хрысціянскага свету, — каментуе сітуацыю Яўген Скрабутан. На сённяшні дзень у Зэльве распачаты збор подпісаў сярод жыхароў вуліцы Савецкай за наданне ёй імя Ларысы Геніюш.Dzida.org Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такі адказ з подпісам намесніка кіраўніка выканкама па ідэалогіі атрымаў на сваю пісьмовую прапанову сябра Партыі БНФ Яўген Скрабутан. |
|