Лена Маер адмовілася ад удзелу ў «Славянскім базары». 21.by

Лена Маер адмовілася ад удзелу ў «Славянскім базары»

05.07.2010 17:04 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пераможца «Еўрабачання-2010» з Германіі не прыме ўдзел у фестывалі мастацтваў у Віцебску, як анансавалася раней.

Аб гэтым паведаміў першы намеснік міністра культуры Беларусі Уладзімір Карачэўскі. Хоць запрашэнне і было зроблена яшчэ за месяц да перамогі на еўрапейскім конкурсе, спявачка толькі цяпер прыняла канчатковае рашэнне. Але 10 ліпеня на плошчы Перамогі ў Віцебску выступяць іншыя ўдзельнікі «Еўрабачання» розных гадоў:

«3+2», Руслан Алехно, Пётра Ялфімаў, Аляксандр Панаётаў, Дыяна Гурцкая, Ева Рыас, Даніэль Дзігес…

Сп. Карачэўскі назваў суму, якая сёлета была выдаткавана з рэзервовага фонду прэзідэнта на правядзенне фестывалю, — 2,5 млрд. рублёў (летась гэтая лічба склала толькі 2,068 млрд.). Амаль столькі ж, 2,412 млрд., было выдаткавана і з бюджэту саюзнай дзяржавы.

Па словах намесніка міністра,

ужо раскупленыя 80 працэнтаў квіткоў на ўсе канцэрты.

ХІХ міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар» пройдзе ў Віцебску з 9 па 15 ліпеня. Падчас фэсту традыцыйна адбудуцца конкурс маладых выканаўцаў і дзіцячы конкурс.

Беларусь на іх прадставяць Дзяніс Вяршэнка, Зара Ларэнка і Ганна Зайцава.

На фестываль таксама запрошаны Дзіма Білан, Томас Андэрс, Мікалай Баскаў, Юрый Антонаў, Інна Афанасьева, Стас Міхайлаў і іншыя.

Сольных канцэртаў беларускіх выканаўцаў не будзе. Звязана гэта з іх неакупальнасцю. Паслухаць айчынных спевакоў можна будзе на асобным канцэрце беларускіх зорак.

Пазнаёміцца з праграмай выступленняў артыстаў на фестывалі можна тут.


Кастусь Матушыч

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пераможца «Еўрабачання-2010» з Германіі не прыме ўдзел у фестывалі мастацтваў у Віцебску, як анансавалася раней.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика