Падрыхтаваны двухтомнік твораў Ларысы Геніюш
06.07.2010
—
Новости Культуры
|
У адным з мінскіх выдавецтваў падрыхтаваны да выдання двухтомнік выбраных твораў Ларысы Геніюш (1910—1983). Кніга выйдзе з друку да 100-годдзя з дня народзінаў паэткі — 9 жніўня, паведамляе даследчык творчасці Геніюш намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Міхась Скобла.Паводле яго слоў, у першы том збору твораў увайшлі вершы і паэмы: выбранае з прыжыццёвых кніг і публікацый у маладаступнай перыёдыцы, прычым 74 вершы друкуюцца ўпершыню. У другі том увайшла мемуарная проза: "Споведзь" і "Сто ранаў у сэрца"; асобны раздзел кнігі склалі лісты, большасць з якіх друкуецца ўпершыню, паведамляе БелаПАН.
Акрамя таго, паведаміў Скобла, цалкам прысвечаны постаці Геніюш трэці выпуск беларускага біяграфічнага альманаха "Асоба і час", які выдаецца сталічным выдавецтвам "Лімарыюс" з мінулага года. Да ўвагі чытача — невядомыя творы паэткі, успаміны пра яе, унікальныя архіўныя дакументы, багаты эпісталярый і рэдкія фотаздымкі. Крынiца:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адным з мінскіх выдавецтваў падрыхтаваны да выдання двухтомнік выбраных твораў Ларысы Геніюш (1910—1983). Кніга выйдзе з друку да 100-годдзя з дня народзінаў...
|
|