Сустрэча памяці Уладзіміра Стэльмаха. 21.by

Сустрэча памяці Уладзіміра Стэльмаха

06.07.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

15 ліпеня а 15-й  гадзіне ў Музеі  гісторыі тэатральнай  і музычнай культуры  Беларусі (Музычны  зав., 5) адбудзецца  сустрэча-ўспамін,  прысвечаная тэатральнаму  дзеячу, заслужанаму дзеячу мастацтваў Беларусі Уладзіміру Стэльмаху.

 Сёлета яму споўнілася б 100 гадоў, паведамляе прэсс-служба тэатра юнага гледача.

Вядучы сустрэчы — доктар мастацтвазнаўства Анатоль Сабалеўскі. Уладзімір Мацвеевіч Стэльмах нарадзіўся 28 (15) ліпеня 1910 года на Брэстчыне — у  вёсцы Бушмічы Камянецкага раёна. 3 1928 года ўсё яго жыццё было звязана з тэатрам. Пасля сканчэння Студыі БДТ-2 (тэатр імя Я.Коласа) у 1930 годзе — актор і адначасова дырэктар Беларускага цэнтральнага тэатра рабочай моладзі ў Мінску, у 1937-1941 гадах — актор, з 1939 года адначасова і загадчык літаратурнай часткі Беларускага тэатра юнага гледача. Працаваў дырэктарам галоўных нацыянальных тэатраў Беларусі: Тэатра імя Якуба Коласа (1943-1945), Тэатра оперы і балета (1945-1947), Тэатра імя Янкі Купалы (1947-1951). У 1951-1955 гадах працаваў у Міністэрстве культуры БССР начальнікам аддзела тэатраў. У 1954 годзе завочна скончыў Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва ў Маскве (ГИТИС). У жніўні 1955 года яму як спрактыкаванаму арганізатару даручаецца заснаванне Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, дырэктарам якога ён быў да 1966 года ўключна. “Творчы “тандэм” У. Стэльмаха з Л. Мазалеўскай (галоўны рэжысёр у 1955-1961, 1963-1967), які фактычна стварыў і заклаў лепшыя традыцыі сённяшняга Рэспубліканскага тэатра юнага гледача, застаецца ўзорным і ў лепшым значэнні слова дзелавым у формуле “дырэктар — галоўны рэжысёр” (Бур’ян Б. Талент арганізатара. — ЛіМ. 1977. 16 снеж.). У 1966-1971 гадах займаў пасаду намесніка старшыні прэзідыўма Беларускага тэатральнага аб’яднання.

Член  Саюза пісьменнікаў БССР. Літаратурнай дзейнасцю займаўся з 1930 года. У перыядычным  друку публікаваў артыкулы аб надзённых праблемах развіцця сцэнічнага мастацтва, рэцэнзіі на спектаклі прафесійных і самадзейных (народных) тэатраў, тэатральная ўспаміны. Аўтар п’ес (першая "Шляхі" апублікавана ў 1930 годзе з рэжысёрскімі заўвагамі да пастаноўкі Мікалая Міцкевіча), нарысаў у зборніках. Выдаў кнігі: “Народны артыст СССР Г.П. Глебаў" (1954), "Шляхі беларускага тэатра" (1964, на ўкраінскай мове), "Кранаючы чуткія струны душы" (1966), “Тэатр і час: Запіскі дырэктара тэатра" (1973).

Пайшоў  з жыцця 27 студзеня 1974 года.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика