Месца нараджэння Ларысы Геніюш увекавечаць?
06.07.2010 13:50
—
Новости Культуры
|
Мінкультуры вызначыцца, ці надаваць статус помніка рэшткам фальварка Жлобаўцы, у якім нарадзілася паэтка Ларыса Геніюш.
З такой прапановай выступіў Антон Астаповіч. Як паведаміў старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, гэтае пытанне будзе разглядацца на навукова-метадычнай радзе ў Міністэрстве культуры ў канцы ліпеня. Ад фальварка Жлобаўцы захаваліся фрагмент алеі, гаспадарчая пабудова, падмуркі дома. Сам дом у 1946 годзе быў перавезены ў Ваўкавыск, дзе сёння і размяшчаецца па вуліцы Перамогі, 40.Днямі стала вядома, што Зэльвенскі райвыканкам лічыць немэтазгодным наданне імя Ларысы Геніюш адной з вуліц раённага цэнтра, дзе паэтка жыла. Ларыса Геніюш (9 жніўня 1910-7 красавіка 1983) нарадзілася ў фальварку Жлобаўцы Ваўкавыскага раёна. Беларуская паэтка. У 1937-1948 жыла ў Празе. Брала ўдзел у працы ўрада БНР на эмiграцыi. У 1948 арыштавана разам з мужам Янкам Геніюшам і асуджана на 25 гадоў лагераў. Вызвалена праз восем гадоў. Пасялілася на радзіме мужа ў Зэльве. Тамака і пахаваная. КМ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінкультуры вызначыцца, ці надаваць статус помніка рэшткам фальварка Жлобаўцы, у якім нарадзілася паэтка Ларыса Геніюш.
|
|