SMS як люстэрка адносін
08.07.2010 10:51
—
Новости Культуры
|
Паміж радкамі sms можна расчытаць не толькі рысы характару вашага каханага, але і яго стаўленне да вас, кажуць псіхолагі. Варта толькі звярнуць увагу на некаторыя дробязі.
«Безназоўнае» Смску, якая пачынаецца са слоў «Мілы (-ая)», «Дарлінг» ці нават «Адзіны (-ая)», вельмі зручна рассылаць па ўсім спісе кантактаў. Таму не ўскладайце вялікіх спадзяванняў на партнёра, што аддае перавагу такому звароту. Калі вы пакуль яшчэ «проста знаёмыя», а ён ужо называе вас не меней як «пуся», то, хутчэй за ўсё, вы маеце справу з асобай лёгкіх паводзінаў, якая прагне адносін без абавязкаў. Такі чалавек спрабуе зачараваць усё, што рухаецца, «на ўсялякі выпадак». Будзьце асцярожнымі, у гэтым выпадку вы — не мэта, а сродак для самасцвярджэння. Засілле смайлаў У прынцыпе, смайлы ў смсках — годная замена кропкам ды коскам. Яны не толькі б’юць тэкст на сэнсавыя кавалкі, але яшчэ і няблага перадаюць эмоцыі. У смайлах няма нічога заганнага, калі толькі іх колькасць не «зашкальвае». Бо гэта значыць, што вам «пашанцавала» адхапіць «вялікае дзіця» — незалежна ад таго, які год нараджэння стаіць у ягоным пашпарце. Калі з’явілася такое падазрэнне — звярніце пільную ўвагу на жарты вашай сімпатыі. Амерыканскія навукоўцы лічаць, што за злоснымі кепікамі можа хавацца агульная незадаволенасць уласным жыццём. Да прыкладу, смс з тэкстам «Ты — дасканаласць:-)« — цалкам прыймальны (і нават болей). А вось «Ты — маё вушастае хараство:-)», пры наяўнасці ў вас нестандартных вушэй, сігналізуе пра магчымую праблему. Калі толькі цынікі — не вашая асабістая слабасць. Залішняя педантычнасць Ваш партнёр старанна расстаўляе ўсе знакі прыпынку і не выкарыстоўвае скарачэнняў? Пашыраная з’ява сярод педантаў ды занудаў, для якіх галоўнае — навучыць жыццю ўсіх навокал. Вам вырашаць, ці варта згаджацца на чыста фармальныя патрабаванні (а іх будзе ну вельмі шмат!) у абмен на добрасумленнасць і надзейнасць, уласцівыя такому чалавеку. Процьма клічнікаў Падчас асабістай сустрэчы гэтыя асобы часам паводзяць сябе досыць халодна. І толькі падчас дыстанцыйных стасункаў іх паведамленні міжволі выдаюць сакрэты гаспадароў. За падкрэсленай стрыманасцю часта хаваюцца вельмі пяшчотная душа і мноства самых розных эмоцый. Напусціць туману Нягледзячы на ўсе вашы Такое доўгае чаканне Не спяшайцеся меркаваць, што ваш партнёр зусім абыякавы да вас, калі не атрымліваеце адказ на смску ў наступную ж секунду. Магчыма, ён не спяшаецца адказваць, бо ўпэўнены, што гэта надасць яму І ўсё ж, як лічаць эксперты, галоўны паказальнік узаемнай зацікаўленасці партнёраў адно ў адным — своечасовы пераход ад Ганна Котка Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паміж радкамі sms можна расчытаць не толькі рысы характару каханага чалавека, але і яго стаўленне да вас.
|
|