“Берагіня” спявала і танцавала, у свой карагод запрашала. 21.by

“Берагіня” спявала і танцавала, у свой карагод запрашала

09.07.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наша газета ўжо не першы раз аказвае падтрымку фестывалю, які праходзіць на Палескай зямлі і папулярызуе народныя традыцыі Беларусі, іх унікальнасць, пашырае фальклорны рух.

Такі форум мог нарадзіцца толькі на зямлі, дзе традыцыі фальклору заўсёды былі ў гонары, дзе ў яго ўцягнуты і стары, і малады. На Акця-бршчыне заўсёды існавала нямала дарослых і дзіцячых калектываў, якія танчаць і спяваюць у народным стылі, як гэта рабілі продкі, адсюль адна з галоўных асаблівасцей фестывалю — аўтэнтычнасць.Першы вопыт правядзення форуму быў назапашаны ў 1999 годзе, калі культура ў цэлым перажывала нялёгкія часы. Для крохкага фальклорнага пласта свята стала пачаткам адра-джэння. Праз тры гады адказныя за культуру раёна на чале са Святланай Беразоўскай пашырылі кола ўдзельнікаў, запрасіўшы прадстаўнікоў з іншых куткоў Гомельшчыны. Потым пачалі прыязджаць калектывы з розных абласцей Беларусі, а пазней і з замежжа. Фестываль набыў статус рэспубліканскага, прызнанне аўтарытэтных структур па захаванні спадчыны: бюро ЮНЕСКА ў Маскве, Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА і іншых. Сёлетні, шосты па ліку, сабраў найбольш унушальную колькасць канкурсантаў і гасцей — больш як 700 чалавек. Прыехалі прадстаўнікі з Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, Малдовы. Адна з асаблівасцей фестывалю — удзел у ім вялікай колькасці дзяцей і моладзі. У гэтым вялікае выхаваўчае значэнне “Берагіні”, пераканаўчае пацвярджэнне таго, што традыцыі фальклору жывуцьі працягваюцца. Самай юнай групай была “Журавінка” з Веткаўскага раёна Гомельшчыны. Сярэдні ўзрост удзельніц — дзесяць гадоў. Даючы ў цэлым ацэнку фестывалю, які за апошнія гады стаў візітнай карткай усёй вобласці, старшыня Гомель-скага аблвыканкама Аляксандр Якабсон, які быў сярод гасцей фальклорнага форуму, з задавальненнем адзначыў маладосць удзельнікаў фестывалю: гэта сведчыць аб тым, што цікавасць да народнай культуры ў грамадстве не згасае.Арганізатары пастараліся, каб усе ўдзельнікі атрымалі дыпломы, прызы і падарункі, якія былі б напамінам аб чатырох фестывальных днях. — Нам было прыемна прымаць вас усіх на Палескай зямлі, — сказаў, за-крываючы фестываль, старшыня Ак-цябрскага райвыканкама Аляксандр Максіменка. — Спадзяёмся, што вы возьмеце з сабой цеплыню нашых сэрцаў і яшчэ не раз да нас прыедзеце.Запомнілася выказванне Сяргея Выскваркі, кіраўніка калектыву “Жэўжык” Любанскага раёна Мінскай вобласці, дарэчы, удастоенага Гран-пры ў турніры дзіцячых фальклорных калектываў, што, калі не ўдасца прыехаць у наступны раз у якасці ўдзельніка, ён гатовы прыехаць нават у якасці рабочага сцэны. Толькі б быць у гэтым феерычным народным шоу, у гэтай абстаноўцы дабрыні і добрых эмоцый. І хоць прагучала яно ў жартоўнай форме, думаецца, агульную атмасферу фестывалю, адносіны да яго людзей характарызуе самым пераканаўчым спосабам.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наша газета ўжо не першы раз аказвае падтрымку фестывалю, які праходзіць на Палескай зямлі і папулярызуе народныя традыцыі Беларусі, іх унікальнасць, пашырае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика