Валеры Жук. Пашпарт
09.07.2010 14:59
—
Новости Культуры
|
Мой сябра, чалавек, з якога я браў прыклад у палітычных поглядах, зараз наведвае хакей ды «Славянскі базар». Як за такі кароткі тэрмін так можна было змяніцца? Апавяданне.
Усё пачалося с таго, што мой сябар Паша прыйшоў на працу ў нейкім надта вясёлым настроі. Раней такога за ім не назіралася, асабліва, калі ўлічваць, што адбылося гэта ў панядзелак. Нібы перад намі з’явіўся новы чалавек. Мы — гэта пяць супрацоўнікаў маленькага офісу невялічкай фірмы. Спачатку Пашава весялосць нас занепакоіла, але, калі ён выцягнуў з сумкі бутэльку шампанскага ўсё праяснілася — Дзень нараджэння, 25 год чалавеку споўнілася, нават навюткі пашпарт атрымаў. Пасля працоўнага дня мы распілі тую бутэльку, павіншавалі імянінніка, дзяўчаты нават пацалавалі Пашу ў шчочкі й вясёлыя пацягнуліся кожны ў свой бок. Увесь тыдзень Паша жартаваў, рабіў дзяўчатам кампліменты, пасміхаўся, увогуле быў сам на сябе не падобны. Што ж здарылася з чалавекам? Гэта канешне добра, што ў яго пачало наладжвацца жыццё, бо хлопцу, мякка сказаць, — не шанцавала. Яшчэ ў студэнцкія гады, за ўдзел у апазіцыйным мітынгу Пашу выключалі з універсітэту, потым не хацелі браць на працу, хаця галава ў яго працавала як трэба. Пасля і ўвогуле пасадзілі на паўгода невядома чаму, а ягоная дзяўчына тым часам кінула яго. Цяпер, нарэшце, пайшла белая паласа: Паша стаў галоўным менеджэрам у фірме свайго сябра. Няўжо поспехі змяняюць характар? Пасля тыдня назіранняў я вырашыў разабрацца ў чым справа: — Ты, бачу, аж свецішся ўвесь. Можа, якой дзяўчыне спатканне прызначыў? А, кажы! — Не, якая дзяўчына?! Сваю ніяк забыць не магу. — А чаго такі вясёлы? — Дык жыць добра! Ты можа гэтага не заўважаеш, а я бачу — неба, сонца, вясёлка пасля дажджу, птушачкі пяюць, краіна развіваецца… Пасля апошняй фразы ў мяне ўзніклі два варыянты: альбо ён прыдурваецца, альбо з’ехаў з глузду. Апошняе здавалася больш верагодным. Вырашыў праверыць. — А зараз ніякія мітынгі апазіцыйныя не праходзяць? — Хто іх знае! Кінуў я гэтае глупства. Наша ж улада усё правільна робіць, я вось учора па БТ глядзеў… Мая рука аўтаматычна пацягнулася да тэлефоннай слухаўкі. Але шэф, гаспадар нашай фірмы, вучыў нас не звязвацца з дзяржаўнымі соужбамі. Нават з пажарнымі. «Калі пачне гарэць, — казаў ён, — тушыце самі. Бо, калі прыедзе пажарка, такога нам тут натушыць, што вы без працы застанецеся, а я ўвогуле без штаноў». М я вырашыў згарнуць размову: -Можа і правільна… Якраз скончыўся службовы час і я, схапіўшы патрэбныя паперы, збег з офісу. Услед несліся абрыўкі Пашавых рэплік: «Чавес…бульба…пакажам як трэба…бацька…» Фініта ля камедыя, даруйце мне мой французскі. Мой сябра, чалавек, з якога я браў прыклад у палітычных поглядах, зараз наведвае хакей ды «Славянскі базар». Як за такі кароткі тэрмін так можна было змяніцца? Няўжо яму пагражалі? Ці, яшчэ горш, загіпнатызавалі? Я пайшоў супраць свайго сумлення і пачаў цішком за ім назіраць. Назіраў два тыдні. Усё ў жыцці Пашы было звычайна: работа, дом, зрэдку піва з сябрамі, аднойчы наведаў дыскатэку — ніякіх таямнічых сустрэч. Паша з кожным днём расцвітаў усё болей, а са мной адбывалася процілеглая трансфармацыя. Я пачаў менш размаўляць з калегамі, як мага хутчэй збягаў дамоў. Была нават думка звольніцца, але добрая зарплата ды працэнт беспрацоўных у краіне стрымалі. Я час ад часу рабіў спробы знайсці прычыны, выпытаць пра іх у самаго Пашы. Але ён і слухаць не хацеў пра сваю былую дзейнасць. «Гэта была памылка маладосці…» — адказваў ён заўжды. І ўсё, больш ні слова. Ужо і астатнія супрацоўнікі майго офіса, якія раней не вылучаліся палітычнай актыўнасцю, пачалі ўсё часцей заводзіць размовы пра беларускі курс, пра добрага прэзідэнта, нават аднойчы прыцягнулі маленькі тэлевізар і дружна крычалі ад радасці, калі прэзідэнт выйграў нейкія спартовыя спаборніцтвы… Думка, што свет зляцеў з катушак усё часцей прыходзіла ў маю ўжо зусім не ясную галаву. Дні зрабіліся шэрыя, тыдні здавліся аднолькавымі, колькі так мінула часу — дакладна не ведаю. — Ну што: вось і табе скора за новым пашпартам ісці! — сказалі мне аднойчы калегі. Мяне як токам ударыла: сапраўды, гэта ж мне ўжо дваццаць пяць гадоў! — Ну вось, нагода будзе выпіць, — адказаў я не вельмі прыемным тонам. Але патрапіў у самую кропку: твары супрацоўнікаў сталі яшчэ весялейшымі. Здаецца, гэта добра, калі калектыў дружны, калі ўсе ўвесь час пасміхаюцца. Куды знікаюць сапраўдныя чалавечыя адносіны? Нельга жыць без спрэчак, не можа кожны падабацца кожнаму. Чулі б вы іх размовы. Божачкі! Я нават выпуск навінаў дзяржтэлерадыёкампаніі адного разу спецыяльна праглядзеў. Назаўтра спрэчка на працы была толькі па пытанні, ці прыгожую кофту апранула канцлерка Нямеччыны на якімсьці там саміце. І ўсё — больш аніякіх спрэчных момантаў! Я ўжо нават не размаўляў з імі апроч «добры дзень» й «да заўтра». Адносіны сціснуліся да ветлівасці. Але самае цікавае здарылася праз некалькі дзён пасля таго, як мне споўнілася дваццаць пяць. З раніцы раптам захацелася паглядзець — Ведаеш, нешта неверагоднае са мной робіцца… Мяне ўсё задавальняе. І вельмі хочацца ўключыць тэлевізар, на нейкі наш канал, мяне здзіўляе рост нашага ВВП! — Хм… колькі табе гадоў? — Дваццаць пяць, тры дні як споўнілася… — А, дык гэта новы пашпарт на цябе так уздзейнічае. — Што?! — Усё проста: у новым пашпарце які ты атрымаў, ёсць спецыяльны чып. Ён уплывае на уладальніка, замбіруе. Я ўсіх нашых папярэдзіў, а пра цябе, прабач, забыўся… Я пайшоў у прыбіральню, парваў свой пашпарт, і змыў яго ў каналізацыю. Адразу ж палягчэла. Валеры Жук Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мой сябра, чалавек, з якога я браў прыклад у палітычных поглядах, зараз наведвае хакей ды «Славянскі базар». Як за такі кароткі тэрмін так можна было змяніцца?...
|
|