Расейскую духоўнасць згвалцілі… і гэтага ужо не паправіш
10.07.2010 15:23
—
Новости Культуры
|
Музычны крытык Юлія Андрэева піша пра скандал з расійскім піяністам Міхаілам Плятнёвым.
Некалькі дзён таму сусветную культурніцкую грамадскасць узрушыла навіна: у Таіландзе паводле падазрэння ў згвалтаванні Менш за ўсё гэтаму скандалу здзівіліся ў самой Расеі. У 1978 годзе Плятнёў як піяніст выйграе Міжнародны конкурс імя Чайкоўскага ў Маскве. Перамога была небясспрэчнай: публіцы болей падабаўся французскі піяніст Паскаль Дэвуаён. Затое Плятнёў быў чыстакроўным расейцам, камсамольцам і вучнем уплывовага члена журы Льва Уласенкі. Нейкі час пасля конкурсу Плятнёў так і застаецца другарадным савецкім піяністам. І раптам у снежні 1987 годзе атрымлівае запрашэнне выступіць у Вашынгтоне перад удзельнікамі самітуДля ўсіх, хто цікавіўся ў той час культурным жыццём СССР, гэта было шокам. Дзяржава развальвалася, фінансавання культуры амаль не было, галодныя музыканты натоўпамі рушылі на Захад і на Усход. А тут — новы аркестр. Пры тым, што ў Шок, мабыць, быў бы яшчэ мацнейшым, калі б грамадскасць даведалася, што гэты новы «нацыянальны» аркестр у сапраўднасці быў прыватным і ўтрымліваўся на спонсарскія грошы. У СССР такога быць не магло. Але ж было! Была нават апякунская рада з «прадстаўнікоў буйных расейскіх і замежных кампаній», склад якой і тады, і пазней хаваўся ў таямніцы. Калектыў з першага дня свайго існавання стаў ездзіць на гастролі. Прычым неабыякія. Першы гастрольны выступ адбыўся ў 1990 годзе ў Ватыкане, куды не ступала нага савецкага чалавека. А калі былі ўзноўлены дыпламатычныя стасункі з Ізраілем, менавіта РНО першым выступіў перад тамтэйшай публікай.Пачынаючы з 1996 году, сам Плятнёў і ягоны аркестр атрымліваюць самыя прэстыжныя музычныя прэміі. Найлепшыя аркестры свету запрашаюць Плятнёва гасцявым дырыжорам. У ягоных запісах шукаюць (і знаходзяць!) асаблівую духоўнасць, вытанчанасць і густ. Хаця адзінае, што там ёсць, — гэта механічная спраўнасць і халодны разлік. На сённяшні дзень галоўнымі спонсарамі плятнёўскага аркестру з’яўляюцца Фонд Міхаіла Прохарава (расейскі алігарх) і расейская дзяржава.Бо аркестр з 2009 года нібыта з’яўляецца дзяржаўным, хаця на афіцыйным сайце аніякіх звестак пра яго прыналежнасць няма. Няма ў яго назве і абавязковага слова «дзяржаўны». Аднак дзяржава моцна падтрымлівае Плятнёва. Паводле расейскіх крыніц, гадавы бюджэт калектыву перавышае 75 млн. расейскіх руб. З іх 12,5 млн руб. штогод выдае Прохараў, каля 10 млн руб. складае ўласная выручка. Паводле пастановы расейскага ўрада, уПадтрымлівае Плятнёва і Расейская праваслаўная царква. 20 мая 2010 году аркестр пад ягоным кіраўніцтвам выступаў у Ватыкане ў рамках праваслаўнага культурніцкага праекта «Тры Рымы». Плятнёў — чалавек нябедны. Паводле паведамленняў тайскіх СМІ, у Патаі (папулярны ў расейцаўЦяперака, пад страхам 25 гадоў тайскай турмы, у параўнанні з якой Сібір накшталт курорту, ён гэтую маёмасць напэўна кіне і будзе хавацца ў Расеі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Музычны крытык Юлія Андрэева піша пра скандал з расійскім піяністам Міхаілам Плятнёвым. |
|