Парагвайская мадэлька раздзелася ў гонар футбалістаў сваёй краіны
10.07.2010 20:30
—
Новости Культуры
|
Ларыса Рыкельмэ абяцала, што голая прабяжыць па вуліцах сталіцы Парагвая, горада Асунсьён, калі футбалісты краіны выйдуць у паўфінал Чэмпіяната свету па футболе. Яны дайшлі толькі да паўфінала. Якое відовішча сарвалася! Але Ларыса вырашыла выканаць абяцанку напалову: яна проста раздзелася.
Парагвай — невялікая краіна без выхаду да мора, у паўднёвай частцы Паўднёвай Амерыкі. Сфармавалі яе езуіты, што прынеслі туды еўрапейскія цывілізацыйныя асновы. Краіна ў працягу ўсёй гісторыі заставалася вельмі беднай, нават на лацінаамерыканскія стандарты. Там жыве немалы лік эмігрантаў з Беларусі. Заходнія беларусы масава вербаваліся ў Аргенціну, Парагвай і Уругвай у 1930-я. Апошнім па часе прэзідэнтам Парагвая быў абраны былы каталіцкі біскуп левых поглядаў. Ужо калі ён стаў прэзідэнтам, выявілася, што ў яго за часоў біскупства было няшлюбнае дзіця. Свет вялікі, а чалавек усюды той самы. Што мадэлькі, што прэзідэнты. Сяргей Гезгала Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ларыса Рыкельмэ абяцала, што голая прабяжыць па вуліцах сталіцы Парагвая, горада Асунсьён, калі футбалісты краіны выйдуць у паўфінал Чэмпіяната свету па футболе.... |
|