Далькажыў па далькажыку
12.07.2010 10:49
—
Новости Культуры
|
Выйшаў 46 нумар часопіса «Дзеяслоў».
У цэлым нумар складаецца з працягу папярэдніх публікацый. Раманы Леаніда Дайнекі і Тоні Парсанза, драма Уладзіміра Някляева, дзённікі Міхала Дубянецкага. «Ён далькажыў па маім далькажыку»,– у сваім апавяданні пра мабільнік Леанід Дранько-Майсюк замацоўвае права на існаванне за наватворам. Пераклады Уладзіміра Арлова, Андрэя Хадановіча і Марыйкі Мартысевіч знаёмяць чытача з сучаснай украінскай паэзіяй. «Дзеяслоў» пачаў друкаваць ліставанне Янкі Брыля з Алесем Адамовічам. Першыя лісты датаваныя 1957 годам. Цікавае сведчанне аб паслясталінскай эпосе. КМ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выйшаў 46 нумар часопіса «Дзеяслоў».
|
|