Вітаўт-супермэн. Да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы Першы канал прапануе прэм’еру — 5-серыйны дакументальны цыкл “Grunwald”. 21.by

Вітаўт-супермэн. Да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы Першы канал прапануе прэм’еру — 5-серыйны дакументальны цыкл “Grunwald”

13.07.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Вітаўт-супермэн.
Да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы Першы канал прапануе прэм’еру — 5-серыйны дакументальны цыкл “Grunwald”.

Кіламетры камандзіровак і кінаметры знятага матэрыялу — аўтар фільма Максім Кароткін і рэжысёр Настасся Кужоўнік задумалі амбіцыёзнае даследаванне.

— Памятаю, як нам сказалі: рабіце пяць серый, — узгадвае Наста. — Я за галаву ўзялася. Матэрыялу ж зусім няма, што здымаць? Потым пачалі капаць, ездзіць, з гісторыкамі гутарыць, у выніку зашмат нават атрымалася.Стваральнікі пашырылі рамкі традыцыйнай гістарычнай карціны. У “Grunwald” ёсць любоўная лінія, псіхалагічны аналіз і самае цікавае — разбурэнне міфаў і легенд, якімі славіцца бітва.— Гледачам прыйдзецца падумаць і выбраць свой варыянт развіцця сярэдневяковых падзей, — папярэджвае Наста. — Гісторыкі ў нас спрачаюцца і прапаноўваюць часам зусім процілеглыя думкі і здагадкі. Асноўнае пытанне, якое мы ставім: што было б з намі, беларусамі, калі б не гэта перамога? Ці існавалі б мы як нацыя? На якой мове зараз размаўлялі б?Здымачная група аб’ехала паў-Польшчы і амаль усю Беларусь. Акцёры ў серыяле “Grunwald” непрафесійныя. У асноўным гэта хлопцы з рыцарскіх клубаў краіны. Дарэчы, на здымках з’явіліся сапраўдныя ахвяры мастацтва і сапраўдная кроў. — Мы не імкнуліся ўпрыгожыць наш фільм. У гэтай гісторыі і так ёсць сапраўдная страсць, жорсткасць, каханне. Вы ведалі, напрыклад, што Ягайлу было ўжо за 60 гадоў, калі ў яго нарадзілася дзіця? Гэта быў, па сутнасці, няшчасны чалавек. Ён забіў бацьку Вітаўта, але той дзеля перамогі дараваў яму гэта. У нашым серыяле Вітаўта і Ягайлу іграюць маладыя мужчыны. Мы падумалі, што дзядулі проста не вытрымаюць даспехаў. Вітаўта сыграў малады хлопец. Ён у нас атрымаўся супергероем бітвы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіламетры камандзіровак і кінаметры знятага матэрыялу — аўтар фільма Максім Кароткін і рэжысёр Настасся Кужоўнік задумалі амбіцыёзнае даследаванне.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика