Улады Чарнігава зрываюць фэст Be Free
13.07.2010 17:31
—
Новости Культуры
|
Мэрыя горада Чарнігава, дзе 21-22 жніўня планавалася правесьці чацвёрты фэст Be Free, не дае дазволу на яго правядзенне. Пасля атрыманьня папярэдняй вуснай згоды арганізатары болей за месяц спрабуюць атрымаць афіцыйную паперу з адказам на сваю заяўку.
Фэст Be Free праводзіцца з 2007 года у розных гарадах Украіны (Луцк, Львоў, Чарнігаў) пры падтрымцы і спрыянні мясцовых улад. Пасля Be Free-2009 арганізатары не атрымалі ніякіх крытычных каментароў і заяваў ад чарнігаўскіх уладаў. У траўні 2010 года на сустрэчы з прадстаўнікамі мэрыі было папярэдне ўхвалена правядзенне фэсту, пасля чаго мы заключылі папярэднія дамовы з гуртамі і тэхнічным забеспячэннем фестывалю. Аднак запланаваны на 7 чэрвеня афіцыйны аргкамітэт з удзелам чарнігаўскіх уладаў быў адменены без тлумачэнняў, пасля чаго ўлады, нягледзячы на шматлікія звароты, не даюць афіцыйны адказ на заяўку па правядзенні фестывалю. Вусна чарнігаўскаму партнёру было заяўлена, што мерапрыемства не дазволяць. "З нефармальных крыніцаў мы даведаліся, што чарнігаўскія ўлады знаходзяцца ў кантакце з афіцыйным беларускім бокам, які настойліва радзяць не дазваляць фэст. Такім чынам, лёс міжнароднага фестывалю, які праводзіцца на ўкраінскай тэрыторыі, дэ-факта знаходзіцца ў руках беларускіх уладаў. Такая пастава да свабоднай, адкрытай для ўсіх групаў насельніцтва культурнай акцыі, скіраванай на паляпшэнне кантактаў паміж Беларуссю і Украінай, здзіўляе і выклікае абурэнне", - паведамляе аргкамтэт Be Free, дадаючы, што фэст будзе адкладзены або перанесены на лета 2011 года. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З нефармальных крыніцаў мы даведаліся, што чарнігаўскія ўлады знаходзяцца ў кантакце з афіцыйным беларускім бокам, які настойліва радзяць не дазваляць фэст |
|