Расійскі калега расказаў Паўлу Латушку аб інвестыцыях
14.07.2010 10:50
—
Новости Культуры
|
Сустрэча міністраў культуры Беларусі і Расіі адбылася 10 ліпеня ў Віцебску. Як паведамілі ў ведамстве Паўла Латушкі, абмяркоўваліся пытанні двухбаковага супрацоўніцтва. Расійскі міністр культуры Аляксандр Аўдзееў падзяліўся вопытам прыцягнення ў сферу культуры прыватнага капіталу.Было вырашана накіраваць айчынных кінематаграфістаў на стажыроўкі ў Санкт-пецярбургскі дзяржаўны універсітэт кіно і тэлебачання і ва Усесаюзны дзяржаўны універсітэт кінематаграфіі імя С.А.Герасімава. Абмяркоўваліся таксама пытанні закрыцця Года культуры Беларусі ў Расіі, супрацоўніцтва ў сферы музейнай справы і выставачнай дзейнасці. У кастрычніку Латушка і Аўдзееў сустрэнуцца ўжо ў Маскве на XXV пасяджэнні Савета па культурнаму супрацоўніцтву дзяржаў-удзельніц СНД. Падзяліцца навіной:
КМ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сустрэча міністраў культуры Беларусі і Расіі адбылася 10 ліпеня ў Віцебску.
|
|