Прадстастаўлены праект дызайну сцэны дзіцячага "Еўрабачання-2010". 21.by

Прадстастаўлены праект дызайну сцэны дзіцячага "Еўрабачання-2010"

17.07.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Праект дызайну сцэны дзіцячага "Еўрабачання-2010", якое пройдзе ў Мінску ў лістападзе гэтага года, прэзентавалі 16 ліпеня журналістам прадстаўнікі шведскай кампаніі HD Resources.Як паведамілі дызайнер сцэны Ульф Мартэнсан, афармленне сцэны распрацоўвалася ў адпаведнасці з лагатыпам конкурсу — паветранымі рознакаляровымі крыламі. Дызайнеры, паводле яго слоў, пастараліся ўвасобіць у праекце нацыянальныя асаблівасці Беларусі, якую называюць "зямлёй пад белымі крыламі". 

Як сказаў дызайнер, для канкурсантаў будзе ўстаноўлена круглая сцэна, вакол размесцяцца тры стойкі, абсталяваныя лямпамі ў форме кругоў, якія ёсць у лагатыпе конкурсу. За сцэнай размесцяцца чатыры "крылы", унутраная частка якіх будзе абсталявана святлодыёднымі панелямі, а задняя сценка — матэрыялам, які адбівае святло.

Вядучыя будуць знаходзіцца на маленькай круглай сцэне справа ад асноўнай пляцоўкі так, што канкурсанты пасля выступлення будуць праходзіць побач з імі. Тэхнічныя магчымасці дазваляюць зрабіць так, каб святло і дым выходзілі са сцэны. Падлога на сцэне дзіцячага "Еўрабачання " будзе блакітнага колеру.

"Зялёны" пакой, дзе канкурсанты чакаюць вынікаў галасавання, размесціцца ззаду ад сцэны. Доступ у яе ўсім, апрача ўдзельнікаў, будзе закрыты, аднак з пачаткам галасавання "зялёны" пакой будзе падсвечаны такім чынам, каб гледачы маглі бачыць, што там адбываецца.

Як паведаміў тэхнічны дырэктар HD Resources Бо Уолберг, праект сцэны яшчэ не канчатковы, але каля 80% яго рашэнняў увасобіцца на "Еўрабачанні".

"Мы хочам зрабіць сучаснае шоу не толькі для дзяцей, але і для маладых людзей, якія будуць яго глядзець разам са сваімі сем'ямі, бацькамі, — сказаў тэхнічны дырэктар. — Гэта будзе шоу з велізарнай колькасцю кветак, мяккім ходам камер, каб удзельнікі маглі адчуць сябе сапраўднымі артыстамі, зоркамі", паведамляе БелаПАН. 


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праект дызайну сцэны дзіцячага "Еўрабачання-2010", якое пройдзе ў Мінску ў лістападзе гэтага года, прэзентавалі 16 ліпеня журналістам прадстаўнікі шведскай кампаніі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика