Памёр рэжысёр Ігар Дабралюбаў
21.07.2010 12:18
—
Новости Культуры
|
Стваральніка стужкі «Белыя росы» не стала на семдзесят сёмым годзе жыцця. Ігар Дабралюбаў нарадзіўся ў 1933 годзе ў Новасібірску. Выпускнік журфака БДУ і Усерасійскага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі. Ён запомніўся найперш працай рэжысёра над фільмам «Белыя росы». А дэбютаваў яшчэ ў 1958 годзе эпізадычнай роляй у фільме «Шчасце трэба берагчы». Першую кароткаметражную стужку «Мост» па ўласным сцэнары зняў у 25. Затым былі карціны «Іван Макаравіч», «Шчаслівы чалавек», «Па сакрэце ўсяму свету», «Плач перапёлкі» па рамане Івана Чыгрынава. Узнагароджаны Срэбраным медалём імя Даўжэнкі за фільм «Братушка». Падзяліцца навіной:
КМ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стваральніка стужкі «Белыя росы» не стала на семдзесят сёмым годзе жыцця. |
|