Напалеон Орда ва Уругваі. 21.by

Напалеон Орда ва Уругваі

27.07.2010 15:56 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напалеон Орда. Пружанскі палацык

Ва ўругвайскім горадзе Сан Хав"ер адкрылася выстава рэпрадукцыяў карцін беларускага мастака Напалеона Орды. Пра гэта паведамляе агенцтва БЕЛТА.

На выставе прадстаўленыя 28 мастацкіх вобразаў Беларусі ХІХ ст. Выстава суправаджаецца паказам прадметаў прыкладнога мастацтва Беларусі: вырабамі са льна, кераміка і саломкі. Выстава, што працягнеца да верасня, прытарнаваная да гадавіны стварэння гораду, у развіццё якога зрабілі свой пасільны ўнёсак і выхадцы з Беларусі.

Раней рэпрадукцыі карцін Напалеона Орды пабачылі ў Аргентыне.

Напалеон Орда (1807-1883) — мастак, які на шматлікіх замалёўках адлюстраваў архітэктурна-ландшафтныя краявіды Беларусі — гарадскую, местачковую і вясковую забудову ХІХ ст. Мастацкая спадчына Орды ўяўляе сабою cвоеасаблівую візуальную энцыклапедыю беларускай архітэктуры.

Падзяліцца навіной: 
ЛК

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напалеон Орда. Пружанскі палацыкВа ўругвайскім горадзе Сан Хав"ер адкрылася выстава рэпрадукцыяў карцін беларускага мастака Напалеона Орды. Пра гэта паведамляе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика