Усё пра шмаравідла
28.07.2010 12:17
—
Новости Культуры
|
Шмаравідла. Яно заўсёды ў цені іншых 1. Шмаравідла — наша ўсё. Яно пасуе для ўсіх відаў сэксуальных забаваў: звычайнага і анальнага сэксу, мастурбацыі, гульняў з 2. Штучнае шмаравідла — таксама шмаравідла. Жанчына яшчэ распаленая, справа яшчэ не зробленая, а ўнізе ужо суха, бо прыродная змазка скончылася або засталася на мужчыну. Адказ гэтай нявыкрутцы адзін — штучнае шмаравідла. Месячніца, прыгнечанасць, прыём лекаў супраць алергіі — усё гэта можа паўплываць на адсутнасць вадкасці ў похве. Бутэлечка са шмаравідлам можа хутка і лёгка даць рады цяжкасцям, звязаным з гэтымі злыбедамі. 3. Не — алейнаму шмаравідлу! Не карыстайцеся самаробнымі шмаравідламі і шмаравідламі, зробленымі на алейнай аснове. Алейныя складнікі могуць пашкодзіць прэзерватыў. Самаробныя вырабы часам могуць памяняць узровень кіслотнасці ў похве і паспрыяць гадаванню шкодных бактэрыяў. Усё гэта прыводзіць да непажаданых запаленняў. Паслугуйцеся сродкамі, распрацаванымі адмыслова для любошчаў. 4. Лепей за ўсё — шмаравідла на вадзяной і сіліконавай аснове. Шмаравідла ж на алейнай аснове прыдатнае толькі для мужчынскай мастурбацыі. Шмаравідла на воднай аснове змяшчае гліцэрыну, якая прымушае змазку не выпарацца. Дарэчы, галівудскія акторы часцяком карыстаюцца штучнымі слязьмі з гліцэрынай. Важна дадаць, што гліцэрына — цукар, і таму некаторыя жанчыны могуць быць адчувальнымі да гэтага рэчыва. Калі ваша шмаравідла на гліцэрыне, дык не варта на падсохлае шмаравідла ліць новы слой — дастаткова дадаць крыху вады, і слізкасць з’явіцца зноў. Шмаравідла на сіліконавай аснове — доўгатрывалае і найлепшае для выкарыстання разам з прэзерватывам. Сілікон не ўсмоктваецца скурай, а застаецца на ёй слоем ды не сохне. Што ж рабіць, калі мы не хочам быць больш слізкімі? Змываем такое шмаравідла гарачай вадою ці выціраем вільготнай анучай. Варта памятаць, што ў похве шмаравідла можа застацца надоўга. Гэта прычына нежадання некаторых жанчын карыстацца шмаравідлам на аснове сілікону. Яшчэ адна праблема сіліконавага шмаравідла. Яно не пасуе для гульняў з цацкамі, зробленымі з сілікону. Хімічныя рэакцыі паміж паверхняй цацкі і шмаравідлам могуць сапсаваць 5. Хопіць пяяць хвалу шмаравідлу! П. Падзяліцца навіной:
Сямён Цыбульскі Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб пазбегнуць збыткоўнага церця ў адносінах |
|