Вуай-шан хао
01.08.2010 12:18
—
Новости Культуры
|
Пасля таго як Кітай паабяцаў укласці ў эканоміку Беларусі 15 мільярдаў даляраў, а Расія паказала хвігу, Лукшэнку быццам даўбешкай па галаве стукнула. — Вось што, хлопцы, — сказаў ён неяк, седзячы за вячэрай у цесным кружку Менавіта з гэтай хвіліны пачалася пагалоўная кітаізацыя нашай краіны. І першай галавой, выстаўленай у амбразуру, стала галава дыктаркі нядзельнай праграмы «Панарама». Дыктарка з’явілася на экране тэлевізара з гэтак падведзенымі вачыма, што яны здаваліся раскосымі. — «Во, на табе!» — разявіўшы рот, вылупіўся на яе я. І гэтак, з разяўленым ротам, лёг спаць Зрэшты, не я адзін. Напрыклад, мой кіраўнік аддзела ў Інстытуце гісторыі НАН, дзе я ўжо дзесяць гадоў падзвіжнічаў на ніве гістарычнай навукі. Назаўтра, як толькі я ( — Вось што, Аляксандр: я з сённяшняй раніцы не Іван Сяргеевіч Хануркін, а Ван Сяхань. — Як? — залыпаў я вачыма і нарэшце закрыў рот. — Ага, так — Ван Сяхань, — сумна пацвердзіў ён, падышоў да мяне і, узяўшы за гузік на пінжаку, унурыўшыся ў падлогу, ціха, амаль інтымна, прамовіў: — А ты з гэтай хвіліны не Аляксандр, а Ля. — З чаго гэта раптам? — увесь пахаладзеў я. — Не хачу я быць ніякім Ля! Мяне мама Сашам назвала, Аляксандрам! — Што мама, — скрывіўся прафесар, — калі ўжо ёсць праграма «Дзесяць крокаў», якую зацвердзіў сам — тут ён тыцнуў пальцам у столь, — Ляо Лу. — А хто такі Ляо Лу? — насмеліўся запытацца я. — Ну як жа, — ускінуў ён на мяне спакутаваныя вочы. — Няўжо не здагадваешся? — Не, — адмоўна хітнуў я галавой. Прафесар кіўнуў на партрэт на сцяне кабінета, над пісьмовым сталом. Я не знайшоў, што сказаць, толькі няпэўна паціснуў плячыма. Зрэшты, Ван Сяхань і не чакаў ад мяне ніякіх слоў. Пусціў гузік, які так і не здолеў адкруціць, узяў мяне пад руку, падвёў да аднаго з двух фатэляў, якія стаялі ля люстранога століка і, пасадзіўшы, сам сеў насупраць. — Але чаму Ляо Лу, адкуль гэта ўзялося? — вымавіў я, чухаючы, як дурань, патыліцу — Ну як жа! — дзівіўся маёй нездагадлівасці Ван Сяхань. — Ляо — гэта імя ад Аляксандра, ну, а Лу… — Пачакайце: як жа Ляо можа быць ад Аляксандра, калі я таксама Аляксандр, але не Ляо, а толькі Ля? — А, вось што цябе засмучае! — тонка ўсміхнуўся прафесар. — «О» — гэта не проста «о» ў слове Ляо, а Ооо! — тут ён зноў падняў угару палец, — які чалавек! — Вось у чым справа! — дайшло нарэшце да мяне. — Не, не хачу я быць ніякім Ля. — Што ж, вольнаму воля, — панура, паглядзеўшы ў акно, сказаў прафесар, перайшоў на «вы» і запытаўся, буду я пісаць заяву аб звальненні па асабістым жаданні, ці ён звольніць мяне сам у сувязі са скарачэннем штату, ці ўсё ж я яшчэ крыху падумаю. — Падумаю, — вырашыў я. Тым больш у мяне была такая важная і цікавая тэма дысертацыі, што кінуць яе я не меў маральнага права. — Вось якраз наконт дысертацыі я цябе і выклікаў, — таксама прыгадаў прафесар. — У цябе ж «Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага этнасу»? І моўчкі падаў мне цыркуляр з Адміністрацыі прэзідэнта. З тэксту, што ішоў ніжэй за пагрозлівы надпіс " Сакрэтна», я даведаўся, што канцэпцыю, згодна з якой продкамі беларусаў былі славяне і балты, належыць лічыць цалкам заганнай. І, выкінуўшы яе на сметнік як неадпаведную гістарычнай праўдзе, прыступіць да выпрацоўкі новай. — А каго ж тады лічыць нашымі продкамі? — адарваўшыся ад паперы, дрыжачым голасам запытаўся я. — Кітайскую народнасць гаў. — Як?! Гаў? — жахнуўшыся, выціснуў я. — Але прабачце, прафесар, гэта цалкам немагчыма: як жа яны да нас, гэтыя «гаў», трапілі?! — Ну, — Як прыйшлі? За дзесяць тысяч кіламетраў?! — Ага, за дзесяць. Спусціліся на нечым накшталт сноўбордаў з Гімалайскіх гор і пашыбавалі праз мангольскія стэпы да Урала, а тут ужо рукой было падаць… Таму старэйшым братам будзем лічыць кітайцаў і разам з імі, у адной сям’і, крочыць да светлага заўтра, якое ўжо не за гарамі, пад кіраўніцтвам нашага вялікага кормчага і Ооо! — тут ён зноў узняў угару палец, — якога чалавека! Зразумеў? — Зразумеў, — хітнуў я галавой і, хістаючыся, пайшоў з кабінета прэч… — Можа наліць чарачку каньяку ці выклікаць «хуткую»? — ледзь не плакала, стоячы нада мной увечары, жонка. — Не, не трэба, — стагнаў я і толькі прасіў. — Вады! Жонка ішла на кухню, дзе, пусціўшы з крана халодную ваду, мачыла ручнік, каб пакласці яго мне на гарачы лоб. У «Панараме» дыктарка паведамляла, што прэзідэнт Ляо Лу правёў нараду ў Адміністрацыі на вуліцы Мао Цзэдуна, 38 па пытаннях бягучай палітычнай сітуацыі. Сярод іншага кіраўнік выказаўся па гэтак званым моўным пытанні, не забыўшыся прайсціся нагамі па пісьменніках. — Дайце мне, дайце мне «Хуанлоўмын», ці, на горшы выпадак, «Саньгачжы ян’і» — запатрабаваў ён у пісьменнікаў і, прыціскаючы свае вялікія моцныя рукі да шырокіх грудзей, шчыра дадаў. — І я вам заплачу! Друкуецца скарочана. Падзяліцца навіной:
Аляксандр Апон Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля таго як Кітай паабяцаў укласці ў эканоміку Беларусі 15 мільярдаў даляраў, а Расія паказала хвігу, Лукшэнку быццам даўбешкай па галаве стукнула. Аляксандр...
|
|