7 жніўня адбудцца ўрачыстасці ў гонар Ларысы Геніюш
03.08.2010 12:23
—
Новости Культуры
|
У суботу ў Зэльве адзначаць 100-годдзе пісьменніцы. Урачыстасць пачнецца а 10 гадзіне ў мясцовай Троіцкай царкве з памінальнай малітвы. У храме адкрыюць выставу, прысвечаную жыццю і творчасці пісьменніцы. Затым землякі і госці мерапрыемства прымуць удзел у адкрыцці мемарыяльнай шыльды на доме на Савецкай вуліцы, дзе з 1956 да 1983 гадоў жылі Ларыса і Янка Геніюшы. А 14 гадзіне ў Зэльвенскім РДК пройдзе літаратурная імпрэза з прэзентацыяй двухтомнага збору твораў Геніюш і біяграфічнага альманаха «Асоба і час», цалкам прысвечанага ёй. У першы том збору твораў увайшлі вершы і паэмы, скампанаваныя храналагічна. Другі том складаецца з прозы і эпісталярнай спадчыны. Гэта аўтабіяграфічны нарыс «Сто ранаў у сэрца», які ў кніжных выданнях не друкаваўся, дакументальная аповесць «Споведзь», 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў. Завершацца юбілейныя ўрачыстасці на зэльвенскіх могілках, дзе ўскладуць кветкі і вянкі да магілаў Ларысы і Янкі Геніюшаў. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу ў Зэльве адзначаць 100-годдзе пісьменніцы. |
|