Пачаўся выбар найлепшай белмоўнай песні. 21.by

Пачаўся выбар найлепшай белмоўнай песні

04.08.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Партал беларускамоўнай музыкі "Тузін Гітоў" разам са сваімі слухачамі пачынае выбіраць найлепшую песню 2010 года. Экспертная рада, што сёлета складалася з тэлепрадусараў, ужо ўфармавалі шорт-ліст. Спіс досыць доўгі, бо змяшчае ажно 48 песні.Цяпер, пасля экспертаў, за справу возьмуцца слухачы: з 2-га жніўня шляхам галасавання на сайце "Тузіна" яны будуць адкідваць па адной ці па тры песні. Дванаццатка найлепшых песень складзе выніковы "залаты" тузін году. Калі застаецца 12 песень — галасы абнуляццца і галасаваньне працягнецца да 26 жніўня, ажно пакуль у чарце не застанецца адна-адзіна - Песня Году на "Тузіне".

Хто сярод прэтэндэнтаў на найлепшую песню? Няўдачнікі "Еўрабачання" гурт 3+2 з песняй "Анёлы", N.R.M. з нашумелай "Палітыкай-паралітыкай", Юры Дземідовіч, які cёлета перапяяў па-беларуску свой (а)культавы хіт "Чароўны трусік", а таксама дуэт Вольскага з Памідоравым, які выканаў рэп на словы Багушэвіча "Немец".

"У нас па-ранейшаму мала беларускамоўнай поп-музыкі, а якаснай поп-музыкі - пагатоў, - кажа адзін заснавальнікаў партала "Тузін Гітоў" Сяргей Будкін. — Поп-выканаўцы ж плывуць па вадзе і не схільныя да эксперыментаў, таму калі мы хочам атрымаць вынік - якасную беларускамоўную поп-музыку, - трэба з тымі музыкамі працаваць і ўсяляк заахвочваць спяваць па-беларуску".
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Партал беларускамоўнай музыкі "Тузін Гітоў" разам са сваімі слухачамі пачынае выбіраць найлепшую песню 2010 года. Экспертная рада, што сёлета складалася з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика