9 жніўня ў Празе: вялікі вечар беларускай літаратуры
04.08.2010 16:59
—
Новости Культуры
|
Вялікі вечар маладой беларускай літаратуры у гонар Ларысы Геніюш адбудзецца ў дзень нараджэння паэткі, 9 жніўня, у Празе. Дэсант яскравых аўтараў з Беларусі зладзіць вялікую літаратурную вечарыну, якая мае на мэце сведчыць: беларуская літаратура ў ХХІ стагодзьдзі працягваецца. 1. Удзел у вечарыне возьмуць фіналісты і прызёры конкурсу маладых літаратараў імя Ларысы Геніюш: Ася Волкава, Антон Рудак, Сяргей Календа, Юлія Аляксеенка, Кацярына Макарэвіч, Юлія Качан, Алесь Емяльянаў, Кірыл Дубоўскі і іншыя. 2. Пераможцы мінулагодняга конкурсу маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана: Уладзь Лянкевіч, Алена Пятровіч, Віталь Рыжкоў, Кацярына Зыкава, Павел Анціпаў прэзэнтуюць зборнік арыгінальных і перакладных твораў «Святая праўда ды іншыя казкі». 3. Перад публікай выступяць таксама празаікі Павал Касцюкевіч і Барыс Пятровіч 4. Падчас вечарыны адбудзецца ўзорная змычка мэтраполіі і дыяспары: адбудзецца першая прэзэнтацыя зборніка вершаў беларускага паэта, пражаніна Максіма Шчура «Амальгама». Правядзе вечарыну Андрэй Хадановіч. Вечарына адбудзецца 9 жніўня (панядзелак) а 19:00 ў кавярні Krasný ztraty (адрас: Náprstkova 10,Praha 1, Staré Město). Уваход вольны. LASKAVA ZAPRAŠAJEM! Вечарына арганізаваная РГА «Беларускі ПЭН-Цэнтар» пры падтрымцы Міжнароднага аб"яднаньня «Грамадзянская Беларусь» Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вялікі вечар маладой беларускай літаратуры у гонар Ларысы Геніюш адбудзецца ў дзень нараджэння паэткі, 9 жніўня, у Празе.Дэсант яскравых аўтараў з Беларусі...
|
|