Усё ранейшае, толькі назва змянілася
05.08.2010 10:51
—
Новости Культуры
|
Уладзімір Арлоў выдаў кнігу выбранага «Ля дзікага поля». У яе ўвайшлі творы, напісаныя пераважна ў канцы мінулага стагоддзя. Пісьменнік склаў томік прозы, якая ўжо не адно дзесяцігоддзе чытаецца з інтарэсам. Па-мастацку выпісаныя гістарычныя асобы і падзеі дазваляюць уцягнуць у гісторыю нават тых, хто не любіць корпацца ў датах і імёнах. «Ля дзікага поля» — гэта аповесць «Сны імператара», апавяданні «Міласць князя Гераніма», «Пяць мужчын у леснічоўцы», «Ордэн Белай Мышы», эсэ «Мой радавод да пятага калена…» Сярод герояў кнігі — Казімір Лышчынскі, Іван Карпач, Станіслаў Панятоўскі… Традыцыі, якія дасягнулі росквіту ў творах Уладзіміра Караткевіча, працягнуты Арловым. На жаль, аўтар ужо каторы год не радуе чытача новымі аповесцямі: выходзяць зборнікі вершаў, эсэ. Але сп. Уладзімір адзначае, што цяпер робіць накіды да раману. Ля дзікага поля / Уладзімір Арлоў. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2010. — 302 с. Падзяліцца навіной:
КМ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уладзімір Арлоў выдаў кнігу выбранага «Ля дзікага поля».
|
|