Мелас геніяльнай паэзіі
06.08.2010
—
Новости Культуры
|
Адной з найвялікшых постацяў беларускай паэзіі ХХ стагодздзя адмыслоўцы і чытачы называюць Ларысу Геніюш, якая пражыла пакутлівае, але змястоўнае і доўгае жыццё, павучальнае для наступных пакаленняў.Сёлета, 9 жніўня, гэтай легендарнай асобе, мужнай захавальніцы таямнічага архіву БНР ды не менш таемных нотак беларускага меласу ў сучасных рыфмах, спаўняецца 100 гадоў, таму ўвесь 2010 год пазначаны каскадам памятных мерапрыемстваў, праводзімых лідэрамі беларускай інтэлігенцыі і грамадзкімі арганізацыямі краіны.
Музычна-выдавецкі лэйбл «БМАgroup», напрыклад, ажыццявіў два юбілейныя выданьні на кампакт-дысках – альбом беластоцкага гурту «Белы сон», творчасць якога прасякнута жывым духам геніяльнай паэзіі, і паўторны тыраж CD-трыб’юта «Жыць для Беларусі», дзе не толькі гучыць жывы голас паэткі, але і цудоўныя песні паводле вершаў Ларысы Геніюш ад Уладзіміра Мулявіна, Андрэя Плясанава, Алеся Камоцкага, Вальжыны Цярэшчанкі, Зьмітра Бартосіка, Віктара Шалкевіча, Ларысы Сімаковіч ды іншых знакамітых артыстаў. Вабным дадаткам да праграмы абодвух дыскаў сталі й мультымэдыйныя бонусы, дзе ўтрымліваюцца гістарычныя запісы з прыватных архіваў, юбілейныя сучасныя відэакліпы. Першая прэзэнтацыя абодвух музычных выданьняў пройдзе 7 жніўня ў Зэльве, дзе ў родавай сядзібе сям’і Геніюшаў сярод іншых імпрэзаў адбудзецца і памятная вечарына, ладжаная вядомым паэтам і журналістам Міхасём Скоблам. Экскурсійныя туры на тую імпрэзу рыхтуюцца ў розных гарадах Беларусі. У верасні заплянаваны і вялікі канцэрт у сталіцы, прысьвечаны Ларысе Геніюш, у якім возьмуць удзел стваральнікі абодвух музычных праектаў і выдаўцы. Крынiца:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адной з найвялікшых постацяў беларускай паэзіі ХХ стагодздзя адмыслоўцы і чытачы называюць Ларысу Геніюш, якая пражыла пакутлівае, але змястоўнае і доўгае жыццё,... |
|