П’яны паэт. Верш. 21.by

П’яны паэт. Верш

06.08.2010 15:58 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Герман Гесэ

П’яны паэт

О, каб я быў каталіком,

Збавіцель быў бы за мяне распяты;

Маё жыццё — суцэльныя страты.

Сэрца маё — акрываўлены ком.

Смерць адбірае душэўную волю,

Бы чорная здань засяляе жытло

І тушыць паволі ў доме святло,

Свечку за свечкай, няспешна, паволі.

Свечку кахання, агніску сталення,

Полымя творчасці, феі маёй,

Факел жадання і асляплення,

Бачу, як гаснуць, істотай усёй!

А неўзабаве на п’янога ў дым

На мяне аўтамабіль наскочыць.

Багаты булачнік будзе ў ім,

Які за рулём толькі вылупіць вочы.

Пэўна, адкіне і ён капыты,

Гэты каталік святы,

Уласнік катэджа, гарода, завода…

Жонка і дзеці чакаць будуць. Шкода.

Ён бы грошай яшчэ і дзяцей нарабіў,

Каб не гэты паэт п’янюка

Не падскочыў пад колы, падлюка.

Не ўважыла смерць, што ён булачнік быў.

Але за яго Гасподзь на крыжы распяты.

А хто быў п’яны, той сам вінаваты.

Пераклад з нямецкай Уладзіміра Папковіча.

Падзяліцца навіной: 
vladimir.popkovich.blog.tut.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Герман ГесэП’яны паэтО, каб я быў каталіком,Збавіцель быў бы за мяне распяты;Маё жыццё — суцэльныя страты.Сэрца маё — акрываўлены ком.Смерць адбірае душэўную...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика