Жонка караля Свазіленда здраджвала мужу
09.08.2010 12:16
—
Новости Культуры
|
Кароль Свазіленда звольніў і пасадзіў у турму міністра юстыцыі краіны, які быў каханкам ягонай жонкі. У адсутнасць Мсваты III адна з трынаццаці жонак караля сустракалася з міністрам Ндуміса Мамбе.
«Каралеўская жонка апранала вайсковую ўніформу, калі муж быў у ад’ездзе, і гэтыя хітрыкі дазвалялі ёй без перашкодаў пакідаць палац і сустракацца з каханкам», — паведаміла крыніца ў каралеўскім доме, якую цытуе французскае выданне «20 minutes». На мінулым тыдні, калі кароль знаходзіўся з візітам на Тайвані, каханкі былі знянацку заспетыя супрацоўнікамі сакрэтнай службы на адной з каралеўскіх вілаў каля Мбабанэ — сталіцы гэтай невялікай дзяржавы на поўдні Афрыкі. Міністр, які знаёмы з каралём з дзіцячых гадоў, тут жа быў узяты пад варту і заявіў аб сваёй адстаўцы. Яму пагражае высылка з краіны. «Няправільная» жонка Натанда Дубе можа ў якасці пакарання быць высланая ў рэзідэнцыю свекрыві — Падзяліцца навіной:
20 minutes Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кароль Свазіленда звольніў і пасадзіў у турму міністра юстыцыі краіны, які быў каханкам ягонай жонкі. У адсутнасць Мсваты III адна з трынаццаці жонак караля... |
|