«Ваўкоў» Колбышава ўбачаць ва Украіне
09.08.2010 13:47
—
Новости Культуры
|
Беларуская карціна «Ваўкі» Аляксандра Колбышава заяўлена ў конкурснай праграме XIII Бярдзянскага міжнароднага кінафестывалю. Мастацкі фільм «Ваўкі» будзе аспрэчваць пальму першынства з трынаццаці карцінамі-канкурэнтамі з адзінаццаці краін. Праграма фэсту афіцыйна стартавала 7 жніўня. Учора адбыліся першыя паказы. Беларускі фільм, уладальнік гран-пры VII Фестывалю беларускіх фільмаў, прафесійнае журы на чале з народным артыстам Украіны Міхасём Галубовічам ацэніць 10 жніўня. А вынікі фэсту судзейская калегія падвядзе 13 жніўня. За галоўную ўзнагароду фэсту «Залаты ветразь» будуць змагацца 14 карцін у намінацыях: лепшы ігравы фільм, лепшая рэжысура, лепшая галоўная мужчынская роля, лепшая галоўная жаночая роля, лепшая аператарская праца, лепшая музыка, лепшая праца мастака, лепшы сцэнар. У Бярдзянску ўбачаць яшчэ адну новую працу беларускіх кінематаграфістаў. Гэта камедыя Аляксандра Канановіча «Дастыш фантастыш». Карціна будзе прадстаўлена ў пазаконкурсным паказе. Акрамя конкурсных і пазаконкурсных паказаў у праграме кінафестывалю праходзяць шматлікія мерапрыемствы: тэатральныя пастаноўкі, майстар-класы, гала-канцэрты, промаакцыі і віктарыны. Бярдзянскі міжнародны кінафестываль — адзін з самых вядомых кінафорумаў Украіны. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская карціна «Ваўкі» Аляксандра Колбышава заяўлена ў конкурснай праграме XIII Бярдзянскага міжнароднага кінафестывалю. |
|