Лаўрэаты конкурсу да 100-годдзя Ларысы Геніюш. 21.by

Лаўрэаты конкурсу да 100-годдзя Ларысы Геніюш

09.08.2010 19:34 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падведзены вынікі паэтычнага конкурсу, прымеркаванага да 100-годдзя Ларысы Геніюш. Конкурс быў абвешчаны аб’яднаннем літаратараў-хрысціянаў «Дабравест», удзел у ім узялі ўдзел 26 аўтараў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

У выніку працы журы былі вызначаныя ўладальнікі двух спецыяльных прызоў, сем пераможцаў, сем прызёраў.

Спецыяльнымі прызамі ўганаруюць:

Галіну Ярашэвіч (Баранавічы) — аўтара цыкла песняў на вершы Ларысы Геніюш;
Гісторыка-патрыятычны клуб «Спадчына» (в. Дварэц, Дзятлаўскі раён, Гарадзенская вобл. Удзельнікі клубу — моладзь ва ўзросце ад 12 да 16 гадоў). Пераможцамі паэтычнага конкурсу да 100-годдзя Ларысы Геніюшы сталі:

Алена Сурба (Гародня);
Эдуард Граковіч (Менскі раён);
Марыя Баравік (Віцебская вобл., Глыбоцкі раён);
Алесь Корнеў (Баранавічы);
Марыля Шлык (вучыцца ў Менску);
Зоя Жук (Гародня);
Алесь Вярцейка (вучыцца ў Менску).

Прызёры конкусу:

Юрась Касцюк (Наваполацк);
Альдонія Наўцянкова (Клецк);
Алена Богдан (Берасце);
Рагнед Малахоўскі (Менск);
Аляксей Белы (Баранавічы);
Алена Арцёмава (Віцебск);
Кацярына Глухоўская (Менск).

Паэтычны конкурс да 100-годдзя Ларысы Геніюш быў абвешчаны ў сакавіку з мэтай падтрымкі таленавітай моладзі і адораных людзей з рэгіёнаў.

Старшынём журы конкурсу быў публіцыст Павал Севярынец, у журы таксама ўваходзілі паэтка Галіна Каржанеўская і пісьменнік Мікола Трафімчук.

Урачыстае ўганараванне лаўрэатаў адбылося 9 жніўня, у дзень народзінаў Ларысы Геніюш у менскай сядзібе Таварыства беларускай мовы.

Падзяліцца навіной: 
bchd.info

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падведзены вынікі паэтычнага конкурсу, прымеркаванага да 100-годдзя Ларысы Геніюш. Конкурс быў абвешчаны аб’яднаннем літаратараў-хрысціянаў «Дабравест»,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика