Памёр Вячаслаў Дубінка. 21.by

Памёр Вячаслаў Дубінка

11.08.2010 14:50 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

10 жніўня памёр фатограф і пісьменнік Вячаслаў Дубінка. Яго энергіі і любові да жыцця маглі б пазайздросціць і маладыя.

Нарадзіўся Вячаслаў Дубінка 17 снежня 1941 года. У 60‑х гадах працаваў фотакарэспандэнтам любанскай, салігорскай і лагойскай раёнак. Пасля была праца ў рэспубліканскіх газетах «Звязда», «Чырвоная змена», у студыі «Фота і жыццё» Саюза журналістаў Беларусі, у рэстаўрацыйнай майстэрні Міністэрства культуры. З 1981 г. — у часопісе «Беларусь». Вячаслаў Дубінка быў сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў і Саюза мастакоў Беларусі. Ён — аўтар фотанарысаў, фотаальбомаў, кніг публіцыстыкі і прозы.

Вячаслаў Дубінка адрадзіў ў Беларусі мастацтва выцінанкі. Таленавіты майстра называў свой улюбёны занятак выразаннем казак.

У сваім апошнім інтэрв’ю «ІК» у маі гэтага года Вячаслаў Андрэевіч гаварыў пра тое, як шкадуе аб тым, што ў маладосці шмат растраціў жыццёвага запалу. «Хоць ты пачні жыццё спачатку. Але цягнік пагнаў за небакрай».

Кожны дзень, пачынаючы са світання, у Вячаслава Дубінкі адбывалася інтэрв’ю з самім сабой.

«Толькі субяседнікі самыя розныя. І тыя, хто пайшоў з жыцця, кідаюць нязручныя пытанні, адказ на якія не знаходзіцца. Усе мы жывём, чакаючы дзіва, грошай, новай кватэры, чарговага свята, падарожжа ў дзівосную краіну…».

Апошняе інтэрв’ю Вячаслава Дубінкі.

Друкаваўся сп.Дубінка і старонках НН.

Падзяліцца навіной: 
«Інфа-кур’ер»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
10 жніўня памёр фатограф і пісьменнік, майстра мастацтва выцінанкі Вячаслаў Дубінка.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика