Шкода частага сэксу
12.08.2010 16:55
—
Новости Культуры
|
Сэкс, вядома, карысны і прыемны, але, як кажуць, ва ўсім трэба ведаць меру. Занадта вялікая руплівасць у гэтай справе пагражае наступствамі для арганізму. Усплёск жарсці ў некаторых выпадках можа справакаваць такія непрыемнасці, як расцяжэнне звязак, мышцаў похвы, мікратраўмы слізістай, пачырваненне і пацертасці. Пацярпець ад трэння можа галоўка чэлеса і вуздэчка (часам ад частых полавых актаў натуральная змазка ненадоўга знікае). Звычайна гэтыя прыкрыя сімптомы з’яўляюцца толькі на наступны дзень. Таксама на вонкавых палавых губах, у выніку занадта насычанага кровазвароту, нярэдка з"яўляюцца прыкметы дачаснага старэння ў выглядзе зморшчын, трэшчынак і сухасці скуры. Пазбегнуць гэтых праблем даволі лёгка - перад тым як заняцца сэксам, прыміце ўдваіх гарачую ванну або душ (гэта дапаможа зрабіць мышцы больш эластычным) або скарыстайцеся спецыяльнымі інтымнымі змазкамі і гелямі. Каб ніякія нагрузкі не былі страшныя, павялічце час "прэлюдыі" - ад гэтага больш інтэнсіўна вылучаецца натуральная змазка і лепш разаграюцца звязкі.Вядома, радзей за ўсё (але і такое, на жаль, здараецца) пры залішне бурных праявах пачуццяў можа адбыцца небяспечная рэч - разрыў похвы. У першую чаргу гэта небяспечна праз густы крывацёк, запаленчыя працэсы і пранікненне інфекцыі ў арганізм (не лічачы моцнага болю). Калі з вамі здарылася нешта падобнае, адкіньце страхі і сарамлівасць і тэрмінова звярніцеся па дапамогу да хірурга, каб пазбегнуць непажаданых наступстваў. Дарэчы, найбольш траўманебяспечным медыкі называюць анальны сэкс. Адны з самых распаўсюджаных траўмаў пры частых занятках анальным сэксам - трэшчыны ануса, парушэнне слізістай абалонкі, расцяжэнне кругавой мышцы - сфінктара. Апошняе асабліва небяспечна, бо з часам можа прывесці да вельмі сур"ёзных наступстваў: вострых формаў гемароя, нетрымання. Гэтая мышца можа лёгка пацярпець і ад разрыву, а вось загойвацца яна будзе вельмі павольна і балюча. Не лішнім будзе ведаць, што гэтая разнавіднасць сэксу - практычна адкрытая брама для любых вірусаў (кішэчных інфекцый, урэтрыту, папіломы). Слізістая абалонка рэктума (анальнай адтуліны), у адрозненне ад слізістай похвы, значна менш прыстасаваная да абароны арганізму ад пранікнення інфекцыі, і прэзерватывы ў дадзеным выпадку не панацэя. Яшчэ адна бяда, што падсцерагае асабліва жарсных партнёраў, - гэта так званы "сіндром мядовага месяца".Самыя яркія прыкметы гэтай часовай немачы – дыскамфорт падчас блізкасці, балючае мочаспусканне, раздражненне слізістай, мікразапаленні, пякота, сверб, часам выдзяленні (белі). Усе гэтыя сімптомы звычайна праяўляюцца праз пагоршаныя на фоне "сіндрому" такія хваробы, як бактэрыяльны вагіноз (парушэнне натуральнай флоры похвы), кальпіт (запаленне вонкавых палавых органаў і слізістай абалонкі похвы) і нават цыстыт (запаленне слізістай абалонкі мачавога пухіра). Пасля кожнага інтымнага кантакту неабходна папаўняць запасы вадкасці ў арганізме, каб папярэдзіць абязводжанне, якое якраз і выклікае стомленасць і павышае рызыку нервовага ператамлення. Для гэтага паўлітровай бутэлечкі вады ці соку будзе цалкам дастаткова. Аднавіць водна-солевы баланс дапаможа мінеральная вада. Як вядома, вельмі добра танізуе і пазбаўляе ад смагі зялёная гарбата. Адвар мяты з глогам супакоіць, прывядзе ў норму працу сасудаў і сэрца. На думку некаторых медыкаў, заняпад сіл на сэксуальнай глебе (асабліва ў мужчын) можа ўзнікнуць і праз зніжэнне гармону полавай цягі - тэстастэрону.Калі жанчыны займаюцца сэксам, узровень тэстастэрону ў іх арганізме павышаецца, а вось у мужчын пасля частых аргазмаў колькасць гэтага рэчыва ў крыві істотна змяншаецца. Гэта вядзе да таго, што адразу пасля блізкасці мужчынскія мышцы моцна здаюць у сваёй здольнасці скарачацца, што прыводзіць да рэзкага зніжэння фізічнай актыўнасці. Акрамя таго, недахоп лібіда-гармону выклікае раздражняльнасць, пачуццё прыгнечанасці. Нястрымны сэкс негатыўна ўплывае на клеткі мозгу. Такую гіпотэзу нядаўна агучылі еўрапейскія сэксапатолагі. На іх думку, эндарфіны, што выпрацоўваюцца пры надыходзе аргазму (якія і выклікаюць пачуццё асалоды) не такія ўжо бяскрыўдныя, як лічылася раней. Гэтыя рэчывы дзейнічаюць на арганізм падобна да гераіну. І калі гераін, пранікаючы праз клетачныя мембраны, размяркоўваецца па клетках арганізму раўнамерна, то эндарфіны, выпрацоўваючыся ў мозгу, дзейнічаюць непасрэдна на яго клеткі. Існуе таксама меркаванне, што залішне энергічнае полавае жыццё вядзе да зніжэння здольнасці мужчынскай спермы да апладнення жаночай яйкаклеткі. Ці так гэта насамрэч?Пасля частых вывальненняў (да прыкладу, 4-6 разоў за дзень) якасць спермы сапраўды пагаршаецца, але толькі на кароткі перыяд. Літаральна за суткі ўсе яе карысныя ўласцівасці аднаўляюцца. А вось на працу сэрца актыўнае сэксуальнае жыццё ніякага згубнага ўплыву не робіць. Нават наадварот! Сэксолагі і кардыёлагі ў адзін голас сцвярджаюць: падчас рэгулярных заняткаў сэксам трэніруецца сардэчная мышца, у арганізме падтрымліваецца нармальная цыркуляцыя крыві, павышаецца ўстойлівасць сэрца да нагрузак і зніжаецца дзеянне шэрагу шкодных фактараў, што вядуць да развіцця атэрасклерозу і ішэмічнай хваробы. У прыватнасці, запускаюцца механізмы, якія перашкаджаюць развіццю стрэсаў. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сэкс, вядома, карысны і прыемны, але ва ўсім трэба ведаць меру. |
|