21 жніўня «Спасаўка-ласаўка»
16.08.2010 10:48
—
Новости Культуры
|
21 жніўня гэтага года ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцы пад Мінскам адбудзецца святочная падзея Так ласкава ў народзе называюць Успенскі пост, які пачынаецца з 14 жніўня, доўжыцца 15 дзён і заканчваецца 29 жніўня. Успенскі пост аб"ядноўвае тры Спасы — «мядовы», «яблычны», «арэхавы» — святы, прысвечаныя Спасіцелю нашаму Госпаду Іісусу Хрысту. Адсюль у народзе і ўжываецца назва — «Спас». У гэты дзень наведвальнікі музея змогуць пазнаёміцца з традыцыйнымі абрадамі, якія былі ўласцівы для гэтых дзён, пачаставацца свежым мёдам, паласавацца прысмакамі беларускай кухні. Будзе працаваць кірмаш, дзе можна набыць вырабы народных майстроў. 14 жніўня ў храмах адбываецца асвяшчэнне вады, мёду і мака. Таму гэты дзень у народзе называюць Спасам «мядовым», «макавым» ці Спасам «на вадзе». З гэтага свята пачынаюцца провады лета. 19 жніўня святкуюць Прэабражэнне Госпада нашага Іісуса Хрыста. У народзе яго называюць Другім Спасам, ці «яблычным». У гэты дзень у храмах асвяшчаецца вінаград новага ўраджаю, а там, дзе яго няма — яблыкі. 29 жніўня святкуецца Трэці Спас — «арэхавы» ці «хлебны», таму што да гэтага дня, па даўняй традыцыі, ім і заканчваецца ўборка хлеба. Гэты дзень успрымаўся сялянамі як дзень падзякі Госпаду за хлеб — найвялікшы дар чалавеку на кожны дзень. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
21 жніўня гэтага года ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцы пад Мінскам адбудзецца святочная падзея «Спасаўка-ласаўка». Так... |
|