Новыя апавяданні пра Леніна: Ленін і абяцанне.. 21.by

Новыя апавяданні пра Леніна: Ленін і абяцанне.

18.08.2010 15:11 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ленін і абяцанне

Ленін любіў даваць абяцанні. Ён абяцаў налева і направа, абяцаў усім і кожнаму паасобку, абяцаў шмат і ўсё, абяцаў сёння і заўтра, абяцаў Сонца і Месяц, абяцаў пасадзіць і выпусціць, абяцаў выканаць і перавыканаць, абяцаў асабіста і пад кантролем, абяцаў абяцанага і абяцаў абяцанага. За што Леніна любілі не толькі яго дзеці, але нават Леніны іншых краін. Пра што яму не прамінуў нагадаць суседні Ленін.

— Ленін, — патэлефанаваў ён неяк Леніну, — ты ў курсе, што мы зацікаўленыя ў тым, каб прызналі Паўднёваасецістанію і Абхазастанію?

— У курсе, — паныла сказаў Ленін, які не любіў, калі яму псавалі настрой, няхай нават гэта і быў Ленін.

— Але гэта не самамэта, — Ленін больш шырока разгарнуў перад розумам Леніна сваю думку. — Такой задачы не стаяла і не стаіць.

— Ясны факт, — адказаў Ленін, паспрабаваўшы спасцігнуць усю глыбіню ленінскай думкі і ленінскую ж логіку, але яму не ўдалося.

— Дарэчы, помніцца, — недарэчы для Леніна ўзгадаў Ленін, — нехта мне не так даўно сказаў наступнае: «Урачыста абяцаю, што ўсё зраблю за самы кароткі тэрмін». Гэта значыць, прызнаю гэтыя краіны за краіны. Не памятаеш, хто б гэта мог быць?

— Не, — хутка вымавіў Ленін, які часам хутка забываўся на дрэннае. — Можа быць — Я? У сэнсе не Я, а той, хто табе сказаў: «Я абяцаю…»

— Лагічна, — пагадзіўся з такой пастаноўкай здагадкі Ленін. — Так, сапраўды, гэта быў менавіта Я. Хутка і чарговы фільм пра яго выйдзе па адным з нашых незалежных тэлеканалаў. Паглядзі абавязкова.

— Ясны пень, — падзякаваў Леніну Ленін за выказаную ўвагу. — Абавязкова. Усеабавязкова.

— Рады быў цябе пачуць, Ленін, — развітаўся з Леніным Ленін і адключыў мабільны.

— Сука якая, — задуменна вымавіў Ленін. — Не Ленін, а Астрахан нейкі — фільм за фільмам здымае. Што ж рабіць?..

Ленін падышоў да стала і ўзяў у рукі фатаграфію, з якой не на яго, а адзін на аднаго глядзелі Кур’ян і Ленін Грузістаніі. Ленін прачытаў подпіс — «Мудраму і роднаму Леніну ад Дзяніскі і Мішыко» — і вярнуў фота на стол. Так — нешта трэба было рабіць. Але што?..

Падзяліцца навіной: 
Клiм Клiмч-Клiмевiч

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ленін любіў даваць абяцанні. Ён абяцаў налева і направа...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика