Фотавыстава Ежы Федаровіча. 21.by

Фотавыстава Ежы Федаровіча

31.08.2010 12:06 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

9 верасня 2010 года, а 18-й гадзіне Польскі Інстытут у Мінску сумесна з Народным фотаклубам «Мінск» запрашаюць на адкрыццё персанальнай фотавыставы Ежы Федаровіча (Беласток, Польшча) «У краіне ўзыходзячага сонца».

Выстава адбудзецца ў выставачнай галерэі Відэацэнтра ТЦ «Сталіца» (пл. Незалежнасці, ніжні ўзровень).

Выстава з нагоды 50-гадовага юбілея Народнага фотаклуба «Мінск».

Для Ежы Федаровіча як прырода, так і людзі становяца невычарпальнай крыніцай натхнення. Сваімі працамі ён паказвае, што прыгажосць прыроды акружае нас паўсюль і з кожнага боку, і каб яе заўважыць, не трэба недзе далёка ехаць. Непаўтаральныя краявіды могуць быць у аддаленых кутках свету, аднак не выключана, што нешта таксама цудоўнае ёсць і побач з намі. Трэба толькі ўважліва глядзець — умець глядзець. Аднак бывае так, што для таго, каб гэта заўважыць, патрэбен аб’ектыў фатографа. Свет захапляе нас разнастайнасцю форм. Некаторыя вельмі простыя, як дзве лініі крыжа, што перасякаюцца. Іншыя — складаныя, часам геаметрычныя як кроплі вады, што сплываюць па лісцях травы, іншыя больш нерэгулярнай формы, як сукі дрэў. Гэтыя, здавалася б, банальныя дробязі, разам ствараюць непаўтаральны ўзор. Дзякуючы невялікай колькасці святла яны становяцца прывабнымі. З’яўляюцца дэталі, структура становіцца прыкметнай. Колер пачынае падкрэсліваць іх індывідуальнасць. З’яўляецца чаканы настрой. Робячы колькі крокаў наперад ці ўбок, сыходзячы ўніз, мастак можа адвольна спалучыць і асвятліць выбраныя элементы. Сярод такой колькасць вялікіх і малых рэчаў мастак заўважае дасканаласць структуры, якой з’яўляецца прырода. Каб увекавечыць гэтую частку свету назаўсёды, ён націскае затвор фотаапарата і паддае матэрыял шматгадзіннай апрацоўцы. З часам яму ўдаецца стварыць гэты адзіны, непаўтаральны свет. Гэта паказваюць працы Федаровіча, змушаючы патэнцыяльнага адрасата задумацца над фактам, ці дастаткова ён спазнаў акружаючую яго рэальнасць, ці здольны ён яшчэ адчуць радасць, заўважыць прыгожае ў нашым свеце, ці ён заўважае іх толькі тады, калі яны сімвалічна паказаны творцай.

Мастак стварае твор мастацтва згодна са сваімі намерамі, і адзін з іх — паказаць прыгожае. Рэалізуючы гэты намер, гэтую творчую канцэпцыю па сваёй задуме, ён карыстаецца выбраным матэрыялам і своеасаблівымі сродкамі выражэння, каб перадаць свае эмоцыі, бунт, адкрыць сваю індывідуальнасць. Прымяняючы азначаныя творчыя стратэгіі, у сваёй задуме ён хоча стварыць свой свет, непаўтаральны, характэрны, унікальны, які немагчыма падрабіць, бо ён цалкам выдуманы. Выява, намаляваная святлом на святлоадчувальным матэрыяле, з дапамогай пэўных інструментаў з’яўляецца адзіна пунктам выйсця для кожнай фатаграфіі. Каштоўны твор мастацтва паўстае толькі тады, калі творца свядома карыстаецца гэтым медыумам. Ён свядома выконвае такія, а не іншыя дзеянні, а значыць усведамляе тое, якія эмоцыі хоча выразіць сваім творчым актам. Фатограф не адлюстроўвае пэўны кавалак рэчаіснасці — хоць часта ствараецца такое ўражанне — а паказвае нам сваё індывідуальнае бачанне гэтага свету. Насычае выяву зыходнымі значэннямі, шмат дагаворвае праз сімвалы, не апісвае, але ўступае ў дыялог. Магчымасць паглядзець на ўсю творчасць мастака цалкам у дадзеным выпадку дазваляе выявіць агульны элемент у абсалютна розных творах, як у іх тэматыцы, так і выкарыстанай тэхніцы. Толькі тады мы можам заўважыць эстэтычную каштоўнасць дадзенай творчасці і бліжэй пазнаёміцца з самім мастаком. Толькі погляд на ўсю сукупнасць творчасці дазваляе заўважыць, як фарміравалася дадзеная творчая індывідуальнасць, як змянялася і пад уплывам якіх фактараў, а таксама якім чынам гэта адлюстроўвалася ў выкарыстаных матывах. Творца раскрываецца праз свае творы. Разнароднасць яго канцэпцый не гаворыць пра хаос ці недахоп прафесіяналізму. Большасць выкарыстаных творчых стратэгій пацвярджае багаты вопыт і адкрытасць свету.

(Ізабэла Шымска, магістэрская праца «Творчыя стратэгіі Ежы Федаровіча», Універсітэт у Беластоку — філалагічны факультэт, Інстытут польскай філалогіі, Беласток 2007 г.)

Пра аўтара:

Ежы Федаровіч нарадзіўся ў 1946 г. Настаўнік фізікі і тэхнікі, фатограф і інструктар па фатаграфіі, правадзейны член Таварыства мастакоў «Фотаклуб Рэспублікі Польшча». Для яго, як ём сам сцвярджае, фатаграфія з’яўляецца эфектыўным сродкам, метадам і формай у працэсе фарміравання і выхавання моладзі. Кожны год, апрача дыдактычнай дзейнасці ў школе, ён арганізоўваў для моладзі вельмі многа фатаграфічных пленераў і выстаў. Яго вучні таксама прымалі ўдзел у найважнейшых моладзевых фатаграфічных мерапрыемствах у краіне, атрымліваючы там галоўныя ўзнагароды.

Падзяліцца навіной: 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
9 верасня 2010 года, а 18-й гадзіне Польскі Інстытут у Мінску сумесна з Народным фотаклубам «Мінск» запрашаюць на адкрыццё персанальнай фотавыставы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика