Заўтра адкрыецца Венецыянскі кінафэст. 21.by

Заўтра адкрыецца Венецыянскі кінафэст

31.08.2010 17:56 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Псіхалагічны трылер «Чорны лебедзь» з Наталі Портман у галоўнай ролі адкрые 1 верасня 67-ы Венэцыянскі кінафэст. Журы сёлетняга фестывалю ўзначаліць Квенцін Таранціна, а дапаможа яму, разам з рэжысёрамі Арно Дэплешэнам і Габрыеле Сальваторэсам, літоўска-расійская акторка Інгеборга Дапкунайтэ.

Акрамя «Чорнага лебедзя», — там Портман выявіла балерыну, якая змагаецца з канкурэнтамі і з самой сабой, сярод зорак фэсту аўтар «Бяжы, Лола, бяжы» і «Інтэрнэйшэнала» рэжысёр Том Тыквер. На конкурс ён прывёз меладраму пра берлінцаў «Трое». Расія прэзентаваная на фестывалі стужкай «Аўсянкі» аўтарства Аляксея Фядорчанкі, які ўжо мае «Залатога льва» за псеўдакументальную драму «Першыя на Месяцы». Сваю новую стужку расіянін акрэсліў як «эратычная драма».

Найбольшую колькасць стужак выставілі ЗША: «Дзесці» аўтаркі Сафіі Копала («Марыя Антуанэта»), «Абяцанні, напісаныя на вадзе» Вінсэнта Гало, «Дарога ў нікуды» Монтэ Хелмана. Па аднаму фільму прывезлі чылійскія кінематаграфісты (драма пра пераварот 1976 г. у Чылі «Post Mortem» Пабла Ларайна), і японскія — самурайскі баявік «13 забойцаў» Такашы Мііке.

Галоўных прэміяў гэты разам будзе не тры, як было, а чатыры — дадалося намінацыя эксперыментальнага кіно. Па-за межамі спаборніцтва пакажуць разрэкламаваны рамантычная драма з элементамі трымценніка Бэна Афлека «Горад», дзе ён грае поруч з Джонам Гэмам і Джэрэмі Рэнерам.

кінапапапярэднік (трэйлер) да стужкі «Горад»

У праграме фэсту рэтраспектывы Віторыё Гасмана і Бруса Лі. Прыз за ўнёсак у кінамастацтва дадуць рэжысёру Джону Ву («Без аблічча», «Місія немагчымая-2»). Фэст закрыецца прэм’ерай шэкспіраўскай «Буры» ў адаптацыі Джуліі Тэймар. Стужка прымеркаваная да 400-годдзя напісання гэтай камедыі. У ёй чараўнік Праспера зрабіўся чараўніцай Прасперай (гэтую ролю выконвае Хэлен Мірэн («Каралева»)).

Венецыянскі кінафэстываль — адзін з самых прэстыжных кінафэстаў свету. Менавіта ён адкрыў такія імёны, як Квенцін Таранціна і Такешы Кітана, а таксама пазнаёміў заходні свет з іранскім кінематографам.

Падзяліцца навіной: 
ЛК

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Псіхалагічны трылер «Чорны лебедзь» з Наталі Портман у галоўнай ролі адкрые 1 верасня 67-ы Венэцыянскі кінафэст. Журы сёлетняга фестывалю ўзначаліць Квенцін...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика