Каля вытокаў бацькі-Нёмана. Пагадзіцеся, не кожны раён можа пахваліцца тым, што яго зямля стала месцам нараджэння вялікай ракі, тым больш такой магутнай, як “бацька-Нёман”, які не без падстаў лічыцца адным з сімвалаў Беларусі. 21.by

Каля вытокаў бацькі-Нёмана. Пагадзіцеся, не кожны раён можа пахваліцца тым, што яго зямля стала месцам нараджэння вялікай ракі, тым больш такой магутнай, як “бацька-Нёман”, які не без падстаў лічыцца адным з сімвалаў Беларусі

01.09.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Каля вытокаў бацькі-Нёмана.
Пагадзіцеся, не кожны раён можа пахваліцца тым, што яго зямля стала месцам нараджэння вялікай ракі, тым больш такой магутнай, як “бацька-Нёман”, які не без падстаў лічыцца адным з сімвалаў Беларусі.

Між тым існуе павер’е: дзе ёсць вытокі ракі, там з’яўляецца шмат талентаў. І Уздзеншчына таму вельмі яскравы прыклад. Бо гэты край даў нашай краіне і ўсяму свету адразу 20 пісьменнікаў, 12 мастакоў, 11 акадэмікаў, а таксама 24 прафесары і дактары навук.

Курорт пазамінулага стагоддзяАд маёнтка Наднёман сёння засталіся толькі руіны. Але ў ХIХ стагоддзі гэтыя мясціны былі цэнтрам вынаходніцтва, прыродазнаўства і медыцыны. Тут жыў Якуб Наркевіч-Ёдка, навуковыя працы якога ведалі нават у далёкім замежжы. У 1888 годзе ён пабудаваў у Уздзенскім раёне метэаралагічную станцыю і адкрыў першы на Беларусі санаторый для сухотных і нервовых хворых. Іх лячылі электратокам, гімнастыкай, мінеральнай вадой і кумысам. Цікава, што, каб заўсёды мець экзатычны напой, спецыяльныя пароды коней сюды прывозілі аж з далёкай Башкірыі.  Яшчэ адной адметнасцю мясцовай медыцынскай установы была цудоўная аранжарэя, дзе Наркевіч-Ёдка пачаў развіваць новы напрамак — лячэнне з дапамогай фітатэрапіі. Нездарма гэтую вёску абыходзілі бокам усялякія эпідэміі, а жыхары суседніх населеных пунктаў падчас вялікай пошасці прыходзілі сюды перачакаць навалу.

Каменны напамін пра ПерунаКаля вёскі Каменнае знаходзяцца два геалагічныя помнікі, якія захаваліся тут з паганскіх часоў. Гэта так званыя “чортавыя камяні”. Буйнейшы з іх мае 1,5 метра ў вышыню, 7 метраў — у даўжыню і 4 — у шырыню. Як сцвярджае легенда, раней гэта быў адзін магутны валун. Аднак Пярун раззлаваўся на “волата” і раскалоў яго на дзве часткі. З даўніх часоў людзі прыходзілі сюды, каб пакланіцца Богу і прынесці яму ахвяры. Яшчэ адзін культавы камень — “божы слядок” — ёсць блізка ад населенага пункта Гостбішча. Тут і ў наш час заўсёды ляжаць манеты, якія пакідаюць паломнікі.

Як брат шукаў непаслухмяную сяструНа вышыні амаль 200 метраў над узроўнем мора, сярод забалочаных лясоў бярэ свой пачатак адна з самых вялікіх і прыгожых рэк Беларусі — Нёман. Вытокамі  яе з’яўляюцца две рачулкі — Нёманец і Лоша. Старажылы кажуць, што некалі яны выцякалі з адной крынічкі ля вёскі Верх-Нёман. Наконт гэтага нават існуе мясцовае паданне: Нёманец і Лоша былі братам і сястрой. Аднак непаслухмяная Лоша збегла. Доўга шукаў яе брат, імчаўся праз лугі і лясы і ўсё ж такі знайшоў. І сапраўды, два водныя ланцужкі спачатку разыходзяцца ў розныя бакі, каб потым зноў сустрэцца і ўтварыць магутны Нёман. Зараз на гэтым месцы ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Над Хатлянамі — пяць купалоўЦарква Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Хатлянах  — помнік драўлянага дойлідства ХІХ стагоддзя. Аналагаў такога храма на тэрыторыі Беларусі больш няма. Культавы будынак мае пяць купалаў. Апсіда і бакавыя прытворы таксама зроблены як пяцікутнікі, прычым злучаны яны паміж сабой аркамі і ўпрыгожаны арнаментамі і разьбой. Пад алтаром захавалася крыпта. Доўгі час царква знаходзілася ў аварыйным стане і была зачынена. Нарэшце ў 2000 годзе яе адрэстаўрыравалі, і зараз тут зноў ідуць набажэнствы.

Адкуль прыйшло сонца ў наша аконца?Вёску Кухцічы смела можна аднесці да ўнікальных турыстычных аб’ектаў. Па-першае, таму, што тут знаходзіцца Кальвінскі збор — помнік архітэктуры сярэдзіны ХVI стагоддзя. “Пабудаваў яго тагачасны ўладар маёнтка Мацвей Кавячынскі, які скончыў Вітэнбургскі ўніверсітэт і прывёз з Еўропы “модны” кальвінізм на сваю радзіму, — адзначае дырэктар Уздзенскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея Тамара Лухверчык. — Сёння храму на Уздзеншчыне патрабуецца рэстаўрацыя, але адметна, што да нашых дзён ён захаваўся ў сваім першапачатковым выглядзе”.Па-другое, менавіта дзякуючы гэтай вёсцы Уздзеншчыну можна лічыць адной з калысак першадрукарства. Даследчыкі сцвярджаюць: калі ў 1572 годзе  Радзівіл Сіротка забараніў выдаваць Біблію на беларускай мове ў Нясвіжы, апошняя яе частка была дадрукавана ў Кухцічах — у друкарні Энгельса Прэса.

Амаль як у ЕгіпцеУ цэнтры Узды размясціўся помнік архітэктуры класіцызму — драўляны касцёл, пабудаваны па загадзе Казіміра Завішы. Тут хрысцілі бацьку Янкі Купалы — Дамініка Луцэвіча. Прыцягвае ўвагу і капліца-ўсыпальніца на тутэйшых каталіцкіх могілках. Яна была пабудавана ў ХІХ стагоддзі з камянёў і цэглы і нагадвае па сваёй форме... егіпецкую піраміду.

У госці да Кандрата КрапівыВёска Нізок можа без перабольшання лічыцца сапраўднай крыніцай талентаў. Тут нарадзіліся такія вядомыя беларускія пісьменнікі і паэты, як Кандрат Крапіва, Паўлюк Трус, Лідзія Арабей, народны артыст Анатоль Трус і мастак Уладзімір Ткачоў. Аднак гэты населены пункт прыцягвае да сябе ўвагу не толькі сваімі знакамітымі землякамі. Не менш цікавая і яго архітэктура, традыцыі якой цягнуцца яшчэ з 1577 года. Вёска нібыта падзелена на валокі, хаты знаходзяцца па адзін бок ад дарогі, а гаспадарчыя збудаванні — па другі. Прычым зроблена гэта было ў XVI стагоддзі невыпадкова: аднойчы ад удару маланкі згарэла цалкам уся вёска, таму і вырашылі зрабіць вось такі “падзел”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Між тым існуе павер’е: дзе ёсць вытокі ракі, там з’яўляецца шмат талентаў. І Уздзеншчына таму вельмі яскравы прыклад. Бо гэты край даў нашай краіне і ўсяму свету...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика