Хутка выйдзе кніга Міхася Башуры
01.09.2010 13:40
—
Новости Культуры
|
Кнігу паэта Міхася Башуру, які цяпер знаходзіцца за кратамі, рыхтуе да друку выдавецтва «Галіяфы». У зборнік, які атрымаў назву «Думкі — гэта не гульня», увайдуць старыя вершы, а таксама новыя творы, што друкаваліся ў ЖЖ. Дызайн вокладкі зрабіў сябра Башуры беларускі паэт Павел Лоскутаў, які цяпер жыве ў Маскве. — Мы вырашылі падтрымаць Міхася як сябра і творчага чалавека, — кажа Зміцер Вішнёў, паэт і выдавец. — Вестка пра выданне гэтай кнігі была для Міхася сюрпрызам: ён даведаўся пра яе толькі праз адваката. «Галіяфы» плануюць выдаць кнігу цягам двух тыдняў, і адразу ж прэзентаваць яе шырокай публіцы. Для прэзентацыі зроблены адмысловыя майкі. Нагадаем, на Міхася Брашуру, актывіста кампаніі «Гавары праўду!», Мінгарсуд завёў крымінальную справу за падробку дакументаў. Паэт і выдавец знаходзіцца за кратамі з 6 жніўня. Падзяліцца навіной:
ЛК Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Меркаваная вокладка для будучай кнігіКнігу паэта Міхася Башуру, які цяпер знаходзіцца за кратамі, рыхтуе да друку выдавецтва «Галіяфы». У зборнік, які атрымаў... |
|