Майкл Дуглас: «80%, што ачуняю ад раку». 21.by

Майкл Дуглас: «80%, што ачуняю ад раку»

01.09.2010 18:03 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вядомы амерыканскі актор Майкл Дуглас лічыць, што хутчэй за ўсё здольны ачуняць пасля раку дыхніцы (гартані), які выявілі ў яго тры тыдні таму. Пра гэта ён паведаміў учора падчас тэлешоу Дэвіда Лэтэрмана. У кадры Майкл Дуглас трымаўся аптымістычна: жартаваў і расказваў пра свой новы фільм «Грошы не дрэмлюць», які з"яўляецца працягам аскараноснага «Уол-стрыт».

Дуглас, нягледзячы на хваробу, вырашыў з"явіцца перад публікай, пажартаваўшы: «Вось наколькі далёка я магу зайсці, каб прапіярыць свой фільм». Нягледзячы на гумар, Дуглас не абышоў і сур"ёзных пытанняў ды распавёў гледачам пра сваю хваробу. Рак дыхніцы выявілі ў Дугласа пасля працяглых скаргаў на болі ў горле. Майкл Дуглас дадаў, што прайшоў хіміятэрапію, і лекары даюць яго акрыянню 80 адсоткаў поспеху.

У канцы перадачы вядоўца Лэтэрман спытаў, што ён можа зрабіць для Майкла, а той адказаў: «Абняць». Абдымкі адбыліся пад магутныя воплескі публікі.

Майкл Дуглас (нар. 1944) — вядомы галівудскі актор. Ён стаў вядомым пасля роляў у фільмах «Раман з каменем» і «Асноўны інстынкт». Дуглас двойчы быў лаўрэатам прэміі «Оскар». Яго бацька Керк Дуглас, вядомы па ролі Спартака, нарадзіўся ў сям"і выхадцаў з Гомеля.

Падзяліцца навіной: 
ЛК

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вядомы амерыканскі актор Майкл Дуглас лічыць, што хутчэй за ўсё здольны ачуняць пасля раку дыхніцы (гартані), які выявілі ў яго тры тыдні таму. Пра гэта ён паведаміў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика