Лепшыя кнігі Беларусі пакажа Нацыянальная бібліятэка
07.09.2010 11:05
—
Новости Культуры
|
9 верасня а 17-й гадзіне ў галерэі "Лабірынт" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп. Незалежнасці, 116, 3-ці паверх) адбудзецца адкрыццё выстаўкі-прэзентацыі "Лепшыя кнігі Беларусі": па выніках Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі — 2010".
Ужо стала традыцыяй штогод у рамках Дня беларускага пісьменства і Дня бібліятэк праводзіць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі выстаўку-прэзентацыю лепшых выданняў па выніках Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі-2010". Мэта конкурсу — развіццё выдавецкай справы, павышэнне канкурэнтаздольнасці беларускай кнігі ў свеце. Гэта своеасаблівая справаздача выдаўцоў, мастакоў, паліграфістаў, якія штогод ствараюць лепшыя ўзоры друкаванай прадукцыі. У сёлетнім 50-м конкурсе, які адбыўся 12–13 мая, прынялі ўдзел 44 выдавецтвы і выдавецкія арганізацыі, якія прапанавалі больш за 250 выданняў павышанай якасці па 24 намінацыях. У выніку галасавання журы вызначаны пераможцы ў 12 тэматычных, 6 спецыяльных і 3 персанальных намінацыях. У экспазіцыі "Лепшыя кнігі Беларусі" прадстаўлены выданні, якія атрымалі ганаровыя дыпломы пераможцаў, а таксама кнігі-дыпламанты I, II і III ступеняў. Каля 100 выданняў экспазіцыі размеркаваны па наступных раздзелах: "Тэматычныя намінацыі", "Спецыяльныя намінацыі", "Персанальныя намінацыі". Акрамя таго, на выстаўцы асобна адзначаны беларускія выданні – дыпламанты VII Міжнароднага конкурсу "Мастацтва кнігі" дзяржаў – удзельніц СНД, што адбыўся 3–4 чэрвеня 2010 г. у Маскве. Рэспубліка Беларусь выступіла на конкурсе з 32 кнігамі павышанай якасці – лаўрэатамі Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі – 2010". Падчас адкрыцця выстаўкі адбудзецца творчая сустрэча з пераможцамі 50-га Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі – 2010". З вынікамі сваёй работы гасцей пазнаёмяць кіраўнікі і супрацоўнікі буйнейшых беларускіх выдавецтваў, выдавецкіх дамоў, устаноў навукі і культуры. Усіх прысутных чакае выступленне творчых калектываў. Выстаўка размешчана на 3-м паверсе кальцавога калідора і будзе доўжыцца да 30 верасня. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
9 верасня а 17-й гадзіне ў галерэі "Лабірынт" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп. Незалежнасці, 116, 3-ці паверх) адбудзецца адкрыццё выстаўкі-прэзентацыі "Лепшыя... |
|