Латушка пра выкарыстанне беларускай мовы: "Важна рабіць свой уласны прыклад". 21.by

Латушка пра выкарыстанне беларускай мовы: "Важна рабіць свой уласны прыклад"

07.09.2010 13:49 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У нядзелю ў Хойніках у 17-ты раз прайшоў Дзень беларускага пісьменства. Пра значэнне гэтага свята, а таксама пра сваё асабістае стаўленне да беларускай мовы міністр культуры Павел Латушка расказаў карэспандэнту TUT.BY.
 
- Што, на ваш погляд, значыць сённяшняе свята?

- Свята беларусскага пісьменства, якое ў якасці дзяржаўнага свята адзначаецца ўжо сямнаццаты раз у Беларусі, мае важнае значэнне. Перад усім гэта падкрэсліванне таго, што беларуская культура, беларускае слова, гісторыя Беларусі мае глыбокія карані, што мы з’яўляемся часткай агульнаеўрапейскай культуры, што мы можам ганарыцца сваім словам, сваёй мовай. Кожны народ стварыў штосьці геніяльнае і гэтым геніяльным з’яўляецца мова. Наша мова таксама геніяльны твор, пачынаючы ад слова Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Бібліі Францішка Скарыны, працягваючы лірыкай Багдановіча, класікай Купалы і Коласа і гістарычнай праўдай Караткевіча і Быкава… Гэта ўсе тыя асобы, якія аб’ядноўваюцца ў адно. Гэта наша культурная спадчына. Зразумела, сёння мы ўспамінаем і Івана Мележа, які нарадзіўся на гэтай зямлі і стварыў цудоўны твор літаратурнага мастацтва “Палесскую хроніку”. Я думаю, што кожны з беларусаў ведае “Людзі на балоце”. Сапраўды, мы можам ганарыцца культурнай спадчынай.

- Як іншыя людзі рэагуюць на тое, што вы заўсёды размаўляеце на беларускай мове?

- Вы ведаеце, думаю, што кожны вырашае сам: ці ён забудзецца на словы песні, якую спявала бабуля, ці забудзецца на тое, адкуль ён родам, ці абыякавыя для яго родная зямля, родныя карані. Я думаю, большасць, адказваючы на гэтае і іншыя пытанні, адкажа “Не, я не забудуся, для мяне гэта не абыякава”. І таму выкарыстоўваю родную мову - мову, якая прыйшла ад маіх дзядоў і прадзедаў, якою карысталіся мае родныя. Перакананы, што гэта не павінна быць прынцыпам, гэта павінна быць проста нармальнай, натуральнай справай. Абсалютна нармальным з’яўляецца тое, што міністр культуры размаўляе па-беларуску.

- Як вы лічыце, ці шмат чалавек перайшло на беларускую мову пасля таго, як вы сталі міністрам культуры?
- Ведаеце, цешуся з таго факта, што сапраўды больш сустракаю людзей, якія, рэагуючы на выкарыстанне беларускай мовы, пачынаюць таксама выкарыстоўваць беларускую мову. І гэта вельмі важна – важна рабіць свой уласны прыклад. Як мы гаворым “добры дзень”, “добрай раніцы” і “да пабачэння” вечарам - хаця ж бы з гэтых простых словаў. Я заўважыў, што шмат людзей адказвае мне ўзаемнасцю. Гэта вельмі важна, гэта прыемна.

- На якой мове вы вядзеце размову, калі сустракаецеся з замежнымі гасцямі?

- Калі мы выкарыстоўваем перакладчыка, то выкарыстоўваю беларускую мову падчас размоў з замежнымі гасцямі. Калі гэта англійская мова, я выкарыстоўваю англійскую. Канешне, калі гэта нашы сябры з Расіі, мы размаўляем па-руску.

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.


http://uploader.tut.by/2010-09-06_Top_InterLatushko_2-38.mp4

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю ў Хойніках у 17-ты раз прайшоў Дзень беларускага пісьменства. Пра значэнне гэтага свята, а таксама пра сваё асабістае стаўленне да беларускай мовы міністр...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика