Беларускамоўная альтэрнатыва Стынгу
16.09.2010 15:56
—
Новости Культуры
|
Паводле словаў аднаго з мэтраў бардаўскай песні Змітра Бартосіка, з канца 80-х бардаўская музыка ў Беларусі зазнала трансфармацыю. Фірмовы плач па роднай мове, зямельцы, і мітынговыя песні — усё гэта адышло.Засталіся — любоўная лірыка, якая цяпер вельмі гарадская паводле формы, непадобныя на папярэднікаў, тэмы для песняў. Больш за тое, нават адышла мода на спяванне песняў на словы паэтаў, і кожны малады бард стараецца знайсці свае гучанне і свае тэмы. Так, у дадатак зніклі чары забароненага плоду, якія і вабілі на стадыёны паслухаць бардаў тысячы. Аднак бардаўская музыка заняла сваю нішу, і хіліцца да выступаў ва ўтульных кавярнях. 18 верасня ў Мінску адбудзецца канцэрт «Бардаўская восень». Гэта будзе адборачны канцэрт для тых бардаў, якія падалі заяўкі на ўдзел у конкурснай частцы фестывалю ў Бельску (Беласточчына) і зайграюць на галоўным канцэрце «Бардаўскай восені — 2010». Конкурс-конкурсам, але на мінскім канцэрце слухач будзе мець магчымасць пазнаёміцца з новай генерацыяй айчынных бардаў (гурт «Зграя», Алесь Емельянаў), а таксама з вядомымі ўжо Раманам Ярашам, Тацянай Грыневіч-Матафонавай і Вольгай Акуліч. Будуць таксама сюрпрызы: гурт Akute, які ўвогуле граюць у стылі «дыска-дэнс», адмыслова дзеля восені падрыхтавалі акустычную праграму.—Сучасная бардаўская музыка — гэта найперш музыка накіраваная на тэкст, — кажа Міхал Бараноўскі, саліст гурту «Нельга Забыць». — І таму не так істотна, што ў апошнія гады гэтая музыка відазмянілася: вось мы граем цэлым гуртам, з бубнамі і скрыпкай, ёсць бард Павал Сілівончык, які выконвае песні пад акардэон. А на закіды наконт нефарматнасці бардаўскай песні магу сказаць, што бардаўская музыка мае сваіх сталых прыхільнікаў і канцэрты бардаў па-ранейшаму збіраюць аўдыторыю. Дадамо, што аднаго з канкурсантаў сёлетняй «Бардаўская восень»абраць і наведнікі музычнага партала Такім чынам, 18 верасня. «Бардаўская восень». Бар «Піўная гісторыя» (1-ы Загарадны зав., 20, бізнэс-цэнтр Silver Tower, побач ад ст. м. «Маладзёжная»). Пачатак а 18. Уваход на канцэрт вольны. Падзяліцца навіной:
ЛК Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
18 верасня ў Мінску пройдзе канцэрт «Бардаўская восень» |
|